Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём маці


Дарагія суайчынніцы!

Сардэчна віншую вас з Днём маці.


Гэтае цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне — дарыць новае жыццё, ахоўваць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам.

Радасць мацярынства — гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, вялізная адказнасць за выхаванне дастойнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта.

Светлы вобраз маці дае невычэрпныя сілы, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, і памнажае радасць, калі дабіваемся поспеху. Бескарыслівая мацярынская любоў з'яўляецца арыенцірам і захавальнікам на працягу ўсяго жыцця, вучыць любіць Радзіму, тварыць дабро, паважаць нацыянальныя традыцыі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці — шматдзетным мамам, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць ласку і дамашнюю ўтульнасць у прыёмных сем'ях. Схіляюся перад вялізнай сілай мацярынскіх пачуццяў і шырынёй вашай душы.

Дзякую вам, дарагія мамы, за нястомную самаадданую працу і штодзённы клопат аб будучыні роднай Беларусі.

Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?