Вы тут

З беларускай зямлі не зыходзіць пагроза іншым краінам


Беларускі саюз жанчын падрыхтаваў зварот да жанчын свету. Аб гэтым паведамілі ў БСЖ.


Фота Віктара Іванчыкава

«Мы, беларускія жанчыны, звяртаемся да ўсіх жанчын свету. З трывогай і неразуменнем мы, жанчыны краіны, якая добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі, чытаем навіны аб нарошчванні сіл НАТА вакол межаў нашай міралюбівай Беларусі. Наша краіна ніколі не была і не будзе агрэсарам, з нашай зямлі не зыходзіць пагроза іншым краінам. Тады чаму так паступаюць з намі? Запалохванне замест гарантый бяспекі? Гібрыдныя войны і санкцыі замест звычайнай павагі нацыянальных інтарэсаў? І не варта думаць, што сёння дзесьці ёсць бяспечныя месцы або краіны. Сучасны свет перасягнуў сябе ў стварэнні сродкаў для знішчэння адзін аднаго. Кожны выкарыстаны патрон або снарад — гэта жыцці чыіх-то дзяцей, гэта наша агульная матчына боль», — гаворыцца ў звароце.

БСЖ заклікае ўсіх жанчын, якія прымаюць важныя палітычныя рашэнні і выхоўваюць дзяцей, жаночыя і праваабарончыя арганізацыі аб’яднаць намаганні, каб спыніць усе ваенныя дзеянні.

«Наш голас павінен быць пачуты, — адзначаецца ў звароце. — Свет стаіць у кроку ад ядзернай катастрофы. І калі сёння ААН, яе міжнародныя камісіі і камітэты не бачаць ці не хочуць бачыць тое, што адбываецца, не хочуць ці не могуць прыняць меры для ўрэгулявання ваенных канфліктаў, моўчкі сузіраючы на пастаўкі смяротнай зброі і супрацьпяхотных мін, на непрыхаваныя нацысцкія злачынствы супраць мірных грамадзян, то можа, мы, жанчыны ўсяго свету, будзем казаць пра гэта ва ўвесь голас. Можа, нас пачуюць? Можа, наша аднадушнасць падкажа правільнае рашэнне і дазволіць спыніць вайны? Калі не працуюць прынцыпы міжнароднага права, то можа яны састарэлі, ці пара мяняць цэнтры прыняцця рашэнняў і ўплываў у свеце, спыніўшы эканамічны і палітычны шантаж і пагрозы?»

«Мы заклікаем усіх жанчын узвысіць свой голас, каб пазбегнуць гарачай трэцяй сусветнай вайны. Вайны, у якой не будзе пераможцаў», — дадалі ў жаночым саюзе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.