Вы тут

Гран-пры прэстыжнага міжнароднага фестывалю моды заваяваў беларус Павел Козін


Навучэнец Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну Павел Козін стаў уладальнікам Гран-пры ў памеры 500 000 расійскіх рублёў XXVIII Міжнароднага фестывалю моды, мастацтва і дызайну «Адміралцейская іголка», які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, паведамляецца на сайце навучальнай установы.


У 2022 годзе на конкурс было пададзена 526 заявак, у фінал прайшло 66 калекцый адзення, 7 мультымедыйных ролікаў і 14 лічбавых ролікаў. Калекцыя Паўла «Бібліяклазм» была з захапленнем прынята гледачамі і журы фестывалю і атрымала годную ўзнагароду.

Ідэя калекцыі — прыцягнуць увагу да друкаванай кнігі як крыніцы інфармацыі, так як у сучасным свеце папера менш запатрабаваная, усё пераходзіць у дзіджытал-фармат. Забыццё кнігі прыраўноўваецца да яе знішчэнню. Існуе тэрмін «бібліяклазм», які азначае публічнае спаленне кніг.

Гарманічнасць ладу калекцыі дасягаецца выкарыстаннем разнастайных фактур, аб’ёмаў, каляровых спалучэнняў, якія выказваюць гэтую ідэю. Для стварэння калекцыі выкарыстоўваліся выключна баваўняныя тканіны. Яны добра афарбоўваюцца і ствараюць эфект змятага кніжнага ліста. Афарбоўваліся тканіны ўручную анілінавымі і акрылавымі фарбавальнікамі ў аўтарскай тэхніцы.

Фота – з сайта bargkso.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».