Вы тут

Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі прайшлі ў Мінску


У Мінску прайшлі Дні духоўнай культуры Расіі і Беларусі. Мерапрыемствы адбыліся на галоўных культурных пляцоўках сталіцы. У Нацыянальным мастацкім музеі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі расійскія спецыялісты правялі майстар-класы, прысвечаныя рэстаўрацыі і кансервацыі кніжных помнікаў, музейных прадметаў і калекцый.


У Нацыянальным гістарычным музеі пачала работу выстава «Святыні старажытнага Ноўгарада — святло, якое дайшло праз стагоддзі». А ў філармоніі адбыўся спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата», удзел у якім узялі народны артыст Расіі Яўгеній Міронаў і камерны ансамбль «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР і Расіі Юрыя Башмета.

Адной з цэнтральных падзей Дзён духоўнай культуры Расіі і Беларусі стала канферэнцыя, прысвечаная культурна-гістарычнаму і духоўнаму скарбу краін, якая адбылася ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай».

Урачыстае адкрыццё форуму адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. З прывітальным словам выступіў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада:

— Сёння мы знаходзімся ў знакавым для культуры нашай краіны месцы — Купалаўскім тэатры. Акрамя таго, сёлета мы адзначаем два важныя юбілеі: 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таму сапраўды сённяшні канцэрт сімвалічны. Агульнасць гістарычных лёсаў, агульныя духоўныя і культурныя каштоўнасці — мяркую, менавіта гэта з'яўляецца самым моцным фундаментам у нашым сяброўстве.

У сваю чаргу, намеснік міністра культуры Расійскай Федэрацыі Ала Манілава выказала падзяку Міністэрству культуры Беларусі:

— Вялікі дзякуй усёй камандзе міністэрства за неацэнную дапамогу ў бездакорнай арганізацыі нашых рознафарматных мерапрыемстваў і проста за тую цеплыню, якую мы на працягу гэтых двух дзён адчуваем сэрцам.

Фінальным акордам цырымоніі адкрыцця стаў канцэрт хору Стрэчанскага манастыра пад кіраўніцтвам дырыжора, заслужанага артыста Расіі Нікана Жылы.

Арына КАРПОВІЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».