Вы тут

Другая палова кастрычніка будзе халоднай, а ў чацвер — першы мокры снег


Нешта ў нас восень сёлета неласкавая. Ярка выяўленага бабінага лета мы так і не ўбачылі, ды і падобна, і не дачакаемся. А на гэтым тыдні ў нас надвор'ем будуць кіраваць начныя замаразкі, туманы, дажджы і першая порцыя мокрага снегу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А пакуль, у найбліжэйшы дзень, будзе не па-кастрычніцку цёпла. У аўторак пад уздзеяннем атлантычнага цыклону (з прапіскай над Заходняй Еўропай) на тэрыторыю краіны працягне паступаць цёплая паветраная маса. У гадзіны максімальнага прагрэву тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 15 градусаў па поўначы да плюс 22 градусаў па поўдні краіны. Днём па паўночным усходзе Беларусі будзе дастаўляць дыскамфорт моцны парывісты вецер. Аднак радасць нядоўгая.

Ужо з серады пахаладае. Шчыльныя аблокі і халодныя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца ўслед за франтальнымі часткамі, перанясуць краіну ў глыбокую восень. Чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, а ўдзень не перавысіць плюс 7—14 градусаў.

На наступны дзень нас чакае наогул амаль зімовае надвор'е. У чацвер ноччу яшчэ захавацца ўплыў атмасфернага фронту, які праявіць сябе ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны кароткачасовымі дажджамі. Магчымы мокры снег. Удзень ініцыятыва ў надвор'і пяройдзе да вобласці павышанага атмасфернага ціску, таму ападкі спыняцца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 1 да плюс 6 градусаў. Месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе плюс 4—9 градусаў. Такую тэмпературу на фоне мокрага снегу і невялікага ветру камфортнай не назавеш.

У пятніцу істотных ападкаў не чакаецца. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 1—5 градусаў, месцамі замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 5—11 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, да выхадных франтальныя раздзелы выцесняць пагодлівы антыцыклон і прынясуць нам новыя порцыі ападкаў. У суботу ноччу па крайнім паўднёвым захадзе, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны магчымы слабы туман. Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 4 градусаў. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 1—6 градусаў. Днём слупок тэрмометра паднімецца да плюс 5—12 градусаў. Такое надвор'е больш падобнае на пярэдадзень зімы...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».