Завербаваныя «Байполам» і збеглай апазіцыяй, яны атрымлівалі заданні па закладцы бомбаў на чыгунцы і іншых стратэгічных аб'ектах краіны, а таксама інструкцыі аб тым, дзе ўзяць запальныя сумесі. Затрыманыя даюць прызнальныя паказанні, аператыўная работа праваахоўнікаў працягваецца.
Збеглая апазіцыя доўгі час прасоўвае так званы «план Перамога», псеўданародны рух, які, на іх думку, з'яўляецца самым дзейсным інструментам для звяржэння дзяржаўнай улады ў Беларусі. Насамрэч беларускія праваахоўнікі канстатуюць, што гэтая ініцыятыва ёсць не што іншае, як праект заходніх спецслужбаў, які шчодра фінансуецца. Апошнім часам, у тым ліку ў сувязі са спецаперацыяй Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны, праект прадугледжвае гвалтоўнае звяржэнне дзяржаўнай улады ў краіне. Удзельнікі незаконных воінскіх фарміраванняў, у тым ліку ў рамках гэтага праекта, праходзяць навучанне ў Польшчы і атрымліваюць баявы вопыт на тэрыторыі Украіны. Пры гэтым важна заўважыць, што збеглая апазіцыя гэты праект уяўляе як абсалютна бяспечны для яго ўдзельнікаў з немагчымасцю ідэнтыфікацыі іх асобы праваахоўнымі органамі.
Як паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Генадзь КАЗАКЕВІЧ, шэраг аператыўных мерапрыемстваў па выяўленні членаў злачыннай групы зараз праводзіцца супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. «Першасныя вынікі гэтай спецаперацыі дазваляюць канстатаваць, што ніякай масавай падтрымкі гэты праект не мае, беларусы не падтрымліваюць ідэі экстрэмізму і тэрарызму і ніхто не збіраецца выходзіць і здзяйсняць нейкія дыверсіі і тэракты, — адзначыў намеснік міністра. — Найбольш радыкалізаваных, актыўных удзельнікаў гэтага праекта мы вельмі жорстка затрымалі, яны даюць паказанні. Яны прызнаюць, што па заданні сваіх куратараў мелі намер здзейсніць тэракты на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Генадзь Казакевіч падкрэсліў, што беларускія праваахоўнікі, у прыватнасці супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, валодаюць аператыўнай сітуацыяй, задумамі нашых сапернікаў і, адпаведна, гатовы максімальна хутка, жорстка, а галоўнае, эфектыўна рэагаваць на любыя праявы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай пагрозы. Ні ў аднаго са злачынцаў не атрымаецца пазбегнуць адказнасці.
Вераніка КАНЮТА
Фота: prokuratura.gov.by
Захаду не дае спакою, што Беларусь застаецца востравам стабільнасці ў Еўропе. Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль падчас інфармавання на Мінскім трактарным заводзе па пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой, паведаміла БелТА.
Кіраўніцтва сілавога блока па даручэнні кіраўніка дзяржавы сустракаецца з працоўнымі калектывамі па ўсёй краіне. Учора размова адбылася на МТЗ.
— Літаральна ў суботу нашы калегі з МУС затрымалі некалькіх асоб, якія рыхтавалі тэракты на шэрагу аб'ектаў Беларусі па ініцыятыве BYPOL, які курыруецца поўнасцю польскімі службамі. Мы будзем дзейнічаць рашуча — на знішчэнне. Проста тэрарыстаў знішчаць», — сказаў Іван Тэртэль.
Паводле яго слоў, наперадзе ва ўсіх нас — упартая, цяжкая праца. «Таму што незалежнасць і мір даюцца вялікай цаной. Захад вельмі ўражвае сітуацыя, звязаная з тым, што Беларусь — востраў стабільнасці. Гэта адзіная краіна, якой у такіх умовах удалося выстаяць, захаваць саюзніцкія адносіны з Расіяй і не даць магчымасці перавярнуць у нас сітуацыю, — адзначыў старшыня КДБ. — Я хачу, каб мы ўсе разумелі, што толькі ад нас залежыць лёс нас, нашых дзяцей — проста забіцца пад плінтус не ўдасца. На нас з вамі глядзіць моладзь як на прыклад. Таму не забівацца пад плінтус, а праяўляць сваю мудрасць, аўтарытэт, каб супакоіць сітуацыю, калі будзе трэба».
А тым часам, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай граніцы. Зараз рэалізоўваецца комплекс мерапрыемстваў па ратацыі падраздзяленняў. Асноўная мэта мерапрыемстваў па ўзмацненні Дзяржаўнай граніцы — гарантаванне бяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь, спыненне парушэння Дзяржаўнай граніцы, выключэнне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў.
З мэтай недапушчэння дыверсій і правакацый пад ахову ўзяты масты, пераезды, чыгуначныя пуці, абсталяваны пазіцыі для стральбы са стралковай зброі і ваеннай тэхнікі. Задачы па ўзмацненні аховы Дзяржаўнай граніцы выконваюцца з удзелам тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Сярод інкрымінаваных дзеянняў Мікалаю Аўтуховічу ставіліся ў віну здрада дзяржаве, садзейнічанне ў тэрарыстычнай дзейнасці, незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розніцы. А таксама шэраг іншых складаў злачынстваў, такіх як кантрабанда, акт тэрарызму. Усяго Мікалай Аўтуховіч абвінавачваўся па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, 6 з іх — за асабліва цяжкія злачынствы.
Прыгаворам Гродзенскага абласнога суда Мікалай Аўтуховічу назначана пазбаўленне волі на тэрмін 25 гадоў (адбыванне пакарання першыя 5 гадоў у турме, астатні тэрмін — у калоніі строгага рэжыму), са штрафам у памеры тысячы базавых велічынь. Таксама прыгаворам суда Мікалай Аўтуховіч пазбаўлены звання старшага прапаршчыка ў адстаўцы.
Вынесены і прыгавор Паўлу Саве, аднаму з фігурантаў справы групы Аўтуховіча. Мужчына абвінавачваўся ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 285, ч. 3 арт. 289 КК. Гэта ўдзел у злачыннай арганізацыі і ўчыненне актаў тэрарызму. Гродзенскі абласны суд прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 20 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф — 700 базавых велічыняў.
Іншым членам групы Мікалая Аўтуховіча прызначана пакаранне тэрмінам ад 2,5 да 18 гадоў пазбаўлення волі, а таксама штрафы.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.