Вы тут

Хрэнін: рэгіянальная групоўка войскаў пачала выкананне задач па абароне Саюзнай дзяржавы


Людзі ў пагонах не дапусцяць развязвання ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Беларусі, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у час інфармавання на Мінскім трактарным заводзе па пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца ў краіне і за мяжой, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Рэгіянальная групоўка войскаў і сіл Беларусі і Расіі пачала разгортванне і выкананне задач па ўзброенай абароне Саюзнай дзяржавы. Сама рэгіянальная групоўка войскаў і сіл — гэта складаны арганізм з мноства складнікаў. У яго ўваходзяць і органы кіравання рознага ўзроўню, і войскі, і сілы, а таксама розныя сістэмы забеспячэння, як беларускія, так і расійскія. З моманту стварэння гэтага абароннага кампанента Саюзнай дзяржавы намі ў ходзе вучэнняў адпрацаваны розныя варыянты разгортвання і прымянення РГВ. Мы на практыцы апрабавалі як адначасовае разгортванне ўсіх сістэм у выпадку яўнай пагрозы, так і паэтапнае іх разгортванне ў адпаведнасці з умовамі абстаноўкі. Сёння, зыходзячы з існуючай абстаноўкі, мы дзейнічаем паэтапна, рэалізуем асобныя мерапрыемствы, накіраваныя на папераджальную гатоўнасць рэгіянальнай групоўкі да рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы. Мы ўпэўнены, гэта забяспечыць бяспеку па ўсім перыметры граніц Саюзнай дзяржавы ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі», — сказаў Віктар Хрэнін.

Міністр падкрэсліў: усе праводзімыя намі мерапрыемствы — гэта толькі рэакцыя на дзеянні нашых апанентаў. «Мы ні на каго не збіраемся нападаць. Яшчэ раз падкрэсліваю, што задачы гэтай групоўкі выключна абарончыя. А ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца цяпер, накіраваны на адэкватнае рэагаванне на тое, што адбываецца паблізу нашых граніц, — адзначыў міністр. — У цэлым жа мы лічым, што рэалізаваныя цяпер і спланаваныя меры стратэгічнага стрымлівання Узброенымі Сіламі забяспечваюць дэманстрацыю гатоўнасці да абароны нашай краіны і нанясення непрымальнага ўрону агрэсару. Але ўсё ж асновай нашай ваеннай палітыкі застаецца пазіцыя, што больш мэтазгодна не бразгаць зброяй, а садзіцца за стол перагавораў і дамаўляцца».

«Хачу запэўніць усіх прысутных: мы — людзі ў пагонах — дакладна ведаем сваю задачу, абстаноўку кантралюем, праводзім комплекс перш за ўсё прэвентыўных мерапрыемстваў для выканання той задачы, якую паставіў кіраўнік дзяржавы. Перш за ўсё, не дапусціць развязвання ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Беларусі. Паверце, мы гэта робім прафесійна і са сваімі задачамі справімся», — канстатаваў Віктар Хрэнін.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.