Вы тут

Павіншавалі народнага пісьменніка


У Саюзе пісьменнікаў Беларусі прайшло віншаванне народнага пісьменніка Беларусі ганаровага старшыні СПБ Мікалая Чаргінца. 


Віншаванне ад кіраўніка дзяржавы агучыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. Кветкі і падарункі Мікалаю Чаргінцу ўручылі старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, міністр унутраных спраў краіны Іван Кубракоў, калегі па творчаму цэху, журналісты, кнігавыдаўцы. Госці гаварылі пра здзяйсненні пісьменніка, публіцыста, пра яго палітычную дзейнасць — у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, працу ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пра службу ў праваахоўных органах. 

Свой 85-гадовы юбілей народны пісьменнік сустракае ў творчых клопатах. Толькі што пабачыла свет кніга мемуараў Мікалая Чаргінца «Цяжкія дарогі жыцця». Мяркуецца, што гэтае выданне будзе прадоўжана: пакуль што выйшаў першы том. Аўтар выклаў у падзагалоўку да кнігі, выдадзенай Выдавецкім домам «Звязда», сваё вымярэнне жанра кнігі: «Аўтабіяграфічны раман». Сапраўды, пад адной вокладкай змясціўся грунтоўны мастацка-дакументальны аповяд пра ўласнае жыццё, пра надзвычай цікавыя падзеі, удзельнікам і сведкам якіх быў Мікалай Чаргінец. Пра ваеннае дзяцінства, пра спартыўную маладосць — ён быў у свой час даволі вядомым футбалістам, гуляў за каманды Мінска, Кіева, Вінніцы, Кішынёва…

— Мікалай Іванавіч, — заўважыла ў час віншавання першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, — неверагодна шмат зрабіў і для кансалідацыі творчых сіл у складзе СПБ. У арганізацыю ўваходзяць таленавітыя празаікі, паэты, публіцысты. Сярод іх і сёння — лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Саламаха, Алесь Марціновіч, Генадзь Пашкоў, Васіль Шырко, Міхась Башлакоў, прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Іван Юркін, прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Іван Саверчанка, Алесь Бадак, акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, Аляксандр Каваленя, Аляксандр Лакотка, дактары філалагічных навук Іван Чарота, Іван Саверчанка, Валерый Максімовіч, Таццяна Шамякіна, Анатоль Андрэеў, іншыя аўтарытэтныя літаратары, пісьменнікі, якія ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, атрымалі ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Фота Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.