Вы тут

Карысныя і шкодныя ўласцівасці хурмы для арганізма


У хмурным кастрычніку плады жыццярадаснага аранжавага колеру на прылаўках — бы вясёлыя сонечныя зайчыкі. Гэта пачаўся ў Беларусі сезон хурмы — салодкай, сакавітай. Праўда, не ўсім варта ўключаць субтрапічную ягаду ў свой рацыён. Мы падрыхтавалі шэсць пунктаў да ўвагі аматараў «сонечнага» плоду.


Фота pixabay.com

Пункт 1. Скарбніца ёду і правітаміну А

Любіце хурму? І правільна робіце: яна дапамагае папоўніць дэфіцыт ёду, што памяншае рызыку займець хваробу шчытападобнай залозы. Акрамя ёду, паўднёва-усходняя прыгажуня ўтрымлівае фосфар, магній, жалеза, калій, кальцый. Бэта-карацін — менавіта яму абавязана хурма сваім «агністым» колерам — карысны для зроку. А кальцый умацоўвае косці. Калій зніжае артэрыяльны ціск, таму хурма — знаходка для гіпертонікаў. Спецыялісты па харчаванні знайшлі ва ўжыванні аранжавай ягады плюс пры анеміі — павышэнне гемаглабіну.

Біяактыўныя рэчывы ў складзе хурмы паляпшаюць работу сэрца і сасудаў, нармалізуюць халестэрын: іграюць сваю ролю ў прафілактыцы атэрасклерозу. Сонечны плод дапаможа падтрымаць імунітэт: у ім шмат вітаміна С, таму хурма — самае тое ў сезон прастуд. Па сведчанні дыетолагаў, госця з паўднёвых краін паляпшае настрой: трыптафан у ёй спрыяе выпрацоўцы сератаніну, а вітаміны групы В адладжваюць нервовую сістэму. Для страўніка і кішэчніка ягада таксама карысная, але толькі калі хваробы стрававання абышлі вас бокам.

Многія жанчыны пасля сарака гадоў маюць варыкозную «контурную карту» на нагах. Ім хурму есці варта: плод дабратворна дзейнічае на сасудзістую сценку, павялічвае яе эластычнасць і паляпшае кровазварот. Карысная сонечная ягада і пры ацёках: пазбаўляе арганізм ад залішняй вадкасці.

Пункт 2. Дзве штукі ў дзень? Цалкам досыць!

Здаровым людзям спецыялісты па харчаванні рэкамендуюць абмежавацца адным плодам хурмы ў дзень. Або двума, калі вельмі хочацца. Пры праблемах са здароўем з аранжавай ягадай варта быць асцярожным.

Пункт 3. Утрымлівае таніны

Людзям з праблемамі ЖКТ трэба мець на ўвазе, што «залатая» ягада запавольвае працэс стрававання. Уся справа ў танінах: іх у хурме зашмат. Праз гэта плод не даюць маленькім дзецям. Чым больш недаспелая хурма вам дасталася, тым больш у ёй танінаў. Значна паменшыць утрыманне гэтых рэчываў можна, зняўшы з ягады лупіну. З-за мачагоннага эфекту «сонечную» ягаду нельга хворым на піеланефрыт. У ёй багата цукру — да ўвагі хворых на цукровы дыябет. Алергікам таксама трэба быць асцярожнымі з хурмой.

Пункт 4. Не есці хурму нашча

На думку экспертаў па харчаванні, хурму лепш за ўсё ўжываць праз гадзіну пасля ежы. На галодны страўнік есці яе не варта.

Пункт 5. Выбіраем найсмачнейшую

Якасны і саспелы плод мае ярка-аранжавы колер, навобмацак гладкі, пругкі, яго лупіна з лёгкім матавым бляскам, а лісце ў месцы пладаножкі высахлае. Цвёрдая хурма хутчэй за ўсё выявіцца недаспелай, ад яе будзе моцна вязаць у роце. 

Пункт 6. А калі ўсё ж купілі няспелую?

Каб хурма пазбавілася ад вяжучага смаку, трэба, каб яна даспела. Можна на некаторы час адправіць ягаду ў маразільную камеру.

Агата СЛАВІНА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.