Вы тут

Качанава: Галоўнае — быць сапраўдным чалавекам


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з навучэнцамі сярэдняй школы № 1 г. Бялынічы імя М. Пашкоўскага. Зносіны з моладдзю займаюць важнае месца ў працоўным графіку спікера верхняй палаты парламента. Моладзь, па яе словах, — будучыня нашай краіны. І клапаціцца аб тым, якой яна будзе, патрэбна ўжо сёння. 


Падчас наведвання Савета Рэспублікі школьнікі з Магілёўшчыны пазнаёміліся з музеем дзяржаўнага органа, пабывалі ў зале пасяджэнняў, дзе прымаюцца важныя заканадаўчыя рашэнні. Ужо за круглым сталом Наталля Качанава расказала хлопцам і дзяўчатам аб усіх аспектах дзейнасці Савета Рэспублікі, яго структуры і кампетэнцыях сенатараў, падзялілася, абмеркаваннем якіх законапраектаў яны займаюцца ў цяперашні момант. Нягледзячы на вялікае кола пытанняў, якія ўскладзены на парламентарыяў, рабоце з моладдзю ўдзяляецца вельмі пільная і сур’ёзная ўвага. 

— Гэта прыярытэтны кірунак нашай дзяржаўнай палітыкі, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. — Прэзідэнт нашай краіны, паважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, трапятліва адносіцца да дзяцей, моладзі. Мы разумеем, што вы — гэта будучыня нашай краіны. І ад таго, як вы будзеце далей працаваць, працягваючы слаўныя традыцыі, якія былі закладзены старшым пакаленнем, ва многім залежыць, якой будзе наша краіна. 

Удзельнічаць у яе жыцці, уносіць канкрэтныя прапановы, каб зрабіць Беларусь яшчэ больш прыгожай і развітой, сёння можа кожны. І моладзь — не выключэнне. Аб гэтым сведчыць і дзейнасць Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Школьнікі з Бялынічаў пацікавіліся ў спікера верхняй палаты, як можна стаць членам Маладзёжнага парламента і якія задачы ўскладзены на маладое пакаленне ў гэтым органе. «Мы вельмі рады таму, што сёння ў нас ёсць прадстаўнікі моладзі ў нашым парламенце, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі. — Канкурэнцыя дастаткова сур’ёзная. Вельмі шмат маладых юнакоў і дзяўчат, з якімі мы сустракаемся, пытаюцца, як трапіць у Маладзёжны парламент. Хлопцы і дзяўчаты заўсёды працуюць з намі. Мы запрашаем іх на пасяджэнні, яны ездзяць з намі на прыёмы па асабістых справах, удзельнічаюць у шматлікіх мерапрыемствах Прэзідыуму Савета Рэспублікі. Яны бачаць, якой работай мы займаемся».

Закранаючы пытанні адукацыйнага працэсу, Наталля Качанава расказала школьнікам аб тым, як ішло абмеркаванне Кодэкса аб адукацыі. У цяперашні момант у Савеце Рэспублікі ідуць дыскусіі наконт таго, якімі павінны быць выпускныя і ўступныя экзамены. 

Падчас размовы спікер заўважыла, што ёй расказваюць аб тым, што сучасная моладзь не глядзіць тэлебачанне, не чытае газет, толькі сядзіць у інтэрнэце. Яна пагаджаецца, што прысутнасць у інтэрнэце — гэта асаблівасць новага стагоддзя. Аднак папярэджавае моладзь аб тым, што, нягледзячы на ўсе карысныя магчымасці інтэрнэту, там дастаткова лжывай, фэйкавай інфармацыі, якая можа па-іншаму павярнуць свядомасць маладога чалавека. «Чаму такія сустрэчы важныя для нас, — звярнулася Наталля Качанава да школьнікаў. — Нам важна расказаць вам праўду. Важна, каб вы пачулі з першых вуснаў, што сёння так ці не так, правільна або не». 

Дзеці скарысталіся магчымасцю задаць пытанні спікеру. Атрымаўся даверлівы дыялог, у якім не было закрытых тэм. Навучэнцаў хвалявалі асаблівасці выбарчай кампаніі ў Беларусі, удзел моладзі ў палітычным жыцці дзяржавы. Цікавіла хлопцаў і дзяўчат, што Наталля Качанава зрабіла ў першую чаргу, калі стала Старшынёй Савета Рэспублікі, якую сваю заслугу лічыць найбольш значымай і ці складана жанчыне займаць такую высокую пасаду. 

Спікер, у сваю чаргу, падрыхтавала пытанні і да моладзі. Яе хвалявала, ці цікава сучасным дзецям вучыцца ў школе, ці шмат урокаў ім задаюць, а таксама якія прафесіі цяперашнія навучэнцы плануюць атрымаць у будучыні. Скарыстаўшыся магчымасць, Наталля Качанава папярэдзіла дзяцей не трапляць на хітрыкі нарказлачынцаў і не весціся на лёгкія заробкі, якія могуць каштаваць вельмі дорага. Таксама Старшыня Савета Рэспублікі параіла маладому пакаленню не адмаўляць у дапамозе і падтрымцы тым, хто мае ў гэтым патрэбу, і ўзгадала сустрэчу з дзецьмі, якія выхоўваюцца ў сацыяльным прыюце. 

Напрыканцы сустрэчы Наталля Качанава параіла моладзі любіць і берагчы сваю краіну, а таксама быць шчырымі ў адносінах да самога сябе і да той справы, якой яны займаюцца. «Калі чалавек хоча чагосьці дамагчыся ў жыцці, не абавязкова быць выдатнікам у школе, — заўважыла яна. — Галоўнае — быць сапраўдным чалавекам. А сапраўдны чалавек — той, хто шчыры ў адносінах да сябе і навакольных».

Падводзячы вынікі дыялогу з моладдзю, Наталля Качанава расказала журналістам, што такія сустрэчы неацэнныя. «Адзін з прыярытэтных кірункаў нашай сацыяльнай дзяржаўнай палітыкі — маладзёжная палітыка, — акцэнтавала ўвагу спікер. — Сустрэчы з моладдзю, неабходныя: калі ты глядзіш ім вочы ў вочы, расказваеш ім інфармацыю, якой валодаеш. Акрамя таго, ты чуеш, што хвалюе дзяцей. Гэта таксама вельмі важна. Таму трэба сустракацца як мага больш. Моладзь кажа, што не глядзіць тэлебачанне, не чытае газет, а адкуль тады ўзяць праўдзівую інфармацыю аб працэсах, якія адбываюцца ўнутры нашай краіны, за яе межамі?! Такія сустрэчы павінны быць неад’емнай часткай работы любой службовай асобы, любога кіраўніка». 

Дзевяцікласніца з Бялынічаў Валерыя Алянюк задаволена, што пабывала ў Савеце Рэспублікі. «Гэты дзяржаўны орган вырашае важныя пытанні ў развіцці бяспекі нашага грамадства, нашай Рэспублікі Беларусь, — лічыць школьніца. — На сустрэчы з Наталляй Іванаўнай мы пазнаёміліся з дзейнасцю Маладзёжнага парламента, яшчэ раз пераканаліся ў тым, што ў нашай краіне маладзёжнай палітыцы надаецца вялікая ўвага. Мы ўпэўнены, што сваёй вучобай і сваімі дасягненнямі будзем прыносіць карысць нашай краіне».

Па словах яе аднакласніка Данііла Петрушэні, прысутнічаць у гэтым прыгожым і гістарычным месцы вялікі гонар для яго. «Падчас экскурсіі, а таксама размовы з Наталляй Іванаўнай я даведаўся шмат чаго новага, цікавага і карыснага, — падзяліўся хлопец. — Дзякуючы такім сустрэчам адкрываюцца новыя магчымасці бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй станаўлення нашай дзяржавы, а таксама больш даведацца аб традыцыях Рэспублікі Беларусь. Для нас, моладзі, гэта вельмі важна, бо менавіта нам трэба будзе ствараць далейшую будучыню нашай краіны, якая немагчымая без мінулага і цяперашняга». 

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».