Вы тут

Сівак: Прыняты меры для стрымлівання кошту будаўніцтва жылля


У Беларусі прыняты меры для стрымлівання росту кошту будаўніцтва жылля. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

«Прыняты неабходныя меры для падтрымання цэнавай стабільнасці і стрымлівання росту кошту жыллёвага будаўніцтва шляхам пашырэння дзяржаўнага рэгулявання цэн на будаўнічыя матэрыялы з устанаўленнем гранічных нарматываў рэнтабельнасці і нацэнак», — сказаў Анатоль Сівак.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе асаблівая ўвага таксама ўдзелена пытанням спрашчэння працэдур у будаўніцтве. На ўзроўні Прэзідэнта і ўрада прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць пытанні тыпавога праектавання, распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі, атрымання дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў, узвядзення і ўводу ў эксплуатацыю індывідуальных жылых дамоў, правядзення дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі і грамадскіх абмеркаванняў. «Гэта работа цяпер прадаўжаецца па зацверджаным ва ўрадзе плане», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».