Вы тут

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартуе 15 снежня


Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023-га, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем аргкамітэта па правядзенні акцыі, перадае БелТА.


«Вось ужо больш за 20 гадоў па ініцыятыве і пры падтрымцы Прэзідэнта штогод у краіне праводзіцца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Яна дазваляе сфакусіраваць увагу рэспубліканскіх, мясцовых, выканаўчых, распарадчых дзяржорганаў, грамадскіх аб’яднанняў на праблемах дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, і аказаць ім канкрэтную дапамогу, а таксама заахвоціць найбольш дастойных, таленавітых дзяцей, якія дасягнулі поспеху ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці. Для дзяцей вельмі важна, што дзяржава іх бачыць, прывячае і падтрымлівае», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, ужо вызначаны тэрміны правядзення акцыі і адказныя выканаўцы галоўных мерапрыемстваў. «У бягучым годзе дабрачынная акцыя пройдзе ў перыяд з 15 снежня па 15 студзеня 2023 года, у ёй прымуць удзел больш за 3 тыс. дзяцей», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Правядзенне акцыі не сканцэнтравана выключана ў Мінску — святочныя тэматычныя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй краіне, ахопяць абласныя і раённыя цэнтры. «Важна не канцэнтраваць усе намаганні і рэсурсы на галоўных мерапрыемствах акцыі ў сталіцы, а дабіцца іх раўнамернага размеркавання па ўсёй краіне, каб усім дзецям было ўдзелена належная ўвага. Асабліва акцэнтую ўвагу на неабходнасці правядзення шырокага інфармавання насельніцтва аб мэтах акцыі», — падкрэсліў ён.

«За час існавання названага мерапрыемства склалася пэўная практыка яго правядзення. Але нельга забываць пра неабходнасць пастаяннага пошуку элемента навізны і арыгінальнасці. Бо мы працуем для самага патрабавальнага гледача — для нашых дзяцей. Таму важным элементам акцыі з’яўляецца яе адкрыццё. У мінулым годзе мы знайшлі добры фармат яе правядзення. У бягучым годзе закладзём традыцыю адначасовага адкрыцця дабрачыннай акцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны і ў Мінску», — паведаміў Ігар Петрышэнка.

Дзяцей чакае яркая і насычаная праграма. «У прыватнасці, 26 снежня ў Палацы Рэспублікі адбудзецца галоўная ёлка краіны з удзелам кіраўніка дзяржавы, дзе будзе паказаны спектакль для юных гледачоў ад 8 да 14 гадоў. Пяты раз па ініцыятыве Прэзідэнта наша моладзь будзе запрошана на баль у Палац Незалежнасці, таксама з 4 па 6 студзеня там пройдзе інтэрактыўны навагодні паказ для дзяцей», — расказаў намеснік прэм’ер-міністра.

«Акрамя таго, мы адпрацоўваем механізм дабрачыннага марафону ў рамках нашага дзіцячага фонду для таго, каб усе сабраныя сродкі накіраваць на аказанне садзейнічання дзецям, якія цяжка хварэюць, а таксама дзецям, якія маюць патрэбу ў гэтай матэрыяльнай дапамозе. Таму я заклікаю і бізнес, і кожнага нашага грамадзяніна прыняць актыўны ўдзел у гэтай акцыі. Дзеці — гэта самае дарагое, што ў нас ёсць», — рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

Прэв’ю: pixabay.com

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».