Вы тут

Новая кніга Міхася Пазнякова — зборнік загадак на беларуска-рускія амонімы «Дзіўныя «блізняты»


Міхась ПАЗНЯКОЎ — лаўрэат многіх літаратурных прэмій, пераможца розных прэстыжных творчых конкурсаў, а самае галоўнае — любімы пісьменнік беларускай дзетвары. Міхась Паўлавіч, пяру якога належыць болей як 100 кніг, — часты госць у бібліятэках і школах краінах. 


Новая кніга Міхася Пазнякова — зборнік загадак на беларуска-рускія амонімы «Дзіўныя «блізняты». І выйшла кніга ў свет у Выдавецкім доме «Звязда». Наклад «Дзіўных «блізнят» — 1100 экзэмпляраў. Што такое амонімы? Гэта — розныя па значэнні, але аднолькавыя па напісанні словы, марфемы і інш. Паняцце ўведзена яшчэ Арыстоцелем. Ёсць дзявочая каса, а ёсць каса, якой косяць траву, альбо — марская каса... Ды і іншых кос хапае. 

А Міхась Пазнякоў у сваіх паэтычных штукарствах пайшоў далей. Ён вырашыў параўнаць, якімі рознымі па сваім значэнні бываюць аднолькавыя словы ў беларускай і рускай мовах. «За мяне павінны ў школе/ Вам адзнаку выстаўляць:/ Калі дрэнны — два, не болей,/ А калі пасрэдны — пяць./ А калі выдатны я,/ То і вышай удвая». Разгадалі? Адзнаку выстаўляюць у школе за адказ, зразумела. «Да и я знаком, ребята,/ Хорошо вам с малых лет./ Все меня, признаюсь, часто/ Выражают словом «нет». А гэта ўжо — «отказ», як прыклад: «Вам ответили отказом». Па-беларуску гучала б іначай: «Адмовілі ў чымсьці...»

У кнізе — 51 загадка. Малодшым школьнікам, відаць, не так і проста будзе іх адгадваць. Тады прыходзьце да сваіх настаўнікаў, яны, канешне ж, дапамогуць юным чытачам і сваім вучням. Ды і сам Міхась Паўлавіч гатовы прыйсці ў любую школу на ўрок беларускай ці рускай мовы. 

«Дзіўныя «блізняты» — кніга, якую вельмі сімпатычна праілюстравала вядомы кніжны графік Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ. Яе малюнкі ўпрыгожваюць выданне. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.