Вы тут

Чаму ў 95% выпадкаў сумесны бізнес з сужэнцам не паспяховы?


Існуе шмат кампаній, уладальнікі якіх — сямейныя пары. Абапіраючыся на асабісты вопыт (я — заснавальнік кансалтынгавай кампаніі) і кейсы кліентаў, магу сказаць, што ў 95 % выпадкаў такі бізнес непаспяховы. Далей раскажу, чаму так адбываецца, а таксама падзялюся парадамі, якія дапамогуць захаваць і сям'ю, і бізнес.


Асноўныя прычыны непаспяховасці

• Узаемадзеянне на рабоце разбурае рамантыку і глыбокую духоўную сувязь паміж мужам і жонкай.

• Асабістыя рознагалоссі ўплываюць на бізнес. Ёсць схема, па якой развіваюцца «сямейныя» кампаніі: хуткі старт, плато і згасанне.

Цяпер парады, якія дапамогуць вырашаць цяжкія сітуацыі ў партнёрстве з сужэнцам, сябрамі або сваякамі.

1. Не пачынайце сумесную работу

Гучыць радыкальна. Але ўявім: у мужа свой бізнес, жонка выйшла з дэкрэта, і ёй патрэбна работа. Муж разважае, ці варта ўзяць яе ў сваю кампанію. Калі ў мяне просяць парады ў такіх сітуацыях, я заўсёды ўдакладняю: а ці захаваліся ў пары рамантычныя адносіны?

Калі муж і жонка кахаюць адно аднаго, адчуваюць усю гаму палкіх пачуццяў — пачынаць працаваць разам не варта. Гэтым можна толькі ўскладніць сваё жыццё і падвергнуць рызыцы рамантычныя адносіны. А яны ж павінны напаўняць энергіяй, творчасцю і стварэннем. Лепш дапамагчы сваёй палавінцы пачаць уласны бізнес ці знайсці добрую работу.

2. Пераключайце ролі

Каб захоўваць і бізнес, і блізкія адносіны, трэба бездакорна падзяляць гэтыя дзве сферы. І муж, і жонка павінны згадзіцца з гэтым.

Калі вы прыходзіце на работу, то вы — бізнес-партнёры або кіраўнік і падначалены. Вы на 100 % павінны выконваць гэтыя ролі: адпаведна адносіцца адно да аднаго, выконваць абавязкі, даваць справаздачу, трэніраваць і навучацца. Але, пераступіўшы парог дома, вы тут жа пераключаецеся. Трэба выйсці з вобраза строгага начальніка і стаць клапатлівым сужэнцам.

Гэта дзейнічае. Але вы павінны быць надзвычай дысцыплінаваныя і кампетэнтныя, каб пераключаць ролі свядома. Любая праблема ў бізнесе ці ў сям'і будзе перашкаджаць, рызыкуючы «падарваць» усё. Менавіта таму я кажу, што толькі ў 5 % выпадкаў бізнес з сужэнцам, сваяком ці сябрам будзе паспяховы.

3. Станьце прафесійным менеджарам

Вядома, у сямейным бізнесе ёсць плюс — вы знаходзіцеся на адной хвалі. Пачынаючы сумесную справу, паказваеце, што давяраеце адно аднаму і гатовы аказваць падтрымку. Вы побач з чалавекам, які вас разумее і паглыблены ў праблемы вашай кампаніі. Але гэта тонкі лёд: каб ісці па ім, абое павінны стаць прафесіяналамі ў галіне кіравання.

У кампаніі неабходна ўкараніць зразумелую арганізацыйную структуру, дакладна падзяліць абавязкі. Увесці простыя правілы ўзаемадзеяння кіраўнікоў, пазначыць, якія канкрэтна вынікі вы жадаеце атрымліваць ад кожнага супрацоўніка. Абавязкова ўкараніце іх падвядзенне, каб разумець, як ідуць справы.

Выснова

Добра арганізаваная сістэма кіравання, якую вы ўмела выкарыстоўваеце, дапамагае захаваць парадак. А таксама падзяляць асабістыя і працоўныя адносіны ў сямейным бізнесе. Вядома, гэта не вырашае праблемы на 100 працэнтаў, але значна павялічвае шанцы захаваць і прыемныя адносіны паміж сужэнцамі. Не варта прыносіць іх у ахвяру свайму бізнесу.

Аляксандр ВЫСОЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».