Вы тут

Квашаная капуста па знакам задыяка


Каб квашаная капуста ўдалася на славу, трэба дадаткова зверыцца з народнымі прыметамі і месяцовым календаром. Здаўна лічылася, што квасіць капусту можна толькі пасля Пакрова (14 кастрычніка па новым стылі).


Месяцавы каляндар уносіць свае дадатковыя карэктывы ў пошук найбольш прыдатнага дня. Лічыцца, што хатнія нарыхтоўкі лепш рабіць на ўбываючы Месяц. У гэты перыяд для квашання капусты падыходзяць усе знакі задыяка, акрамя Рыб, Рака і Дзевы.

Для марынавання капусты асабліва падыходзяць знакі Авен, Леў, Цялец, Стралец і Казярог. Калі пры гэтым
Месяц расце, можна рабіць хуткае заквашванне капусты, не прызначанай для працяглага захоўвання, а калі меншае — соляць на доўгі тэрмін, на зіму.

Самымі ўдалымі для салення капусты лічацца дні Казярога на ўбываючы Месяц, якія сустракаюцца далёка не ў кожны месяц.

Катэгарычна не рэкамендуецца нарыхтоўваць капусту ў поўню і на Месяц, які расце, у знаках Рыбы і Дзевы.

У маладзік, калі рух вадкасцяў запавольваецца, капусту таксама квасіць не прынята, але дадзенае правіла не такое строгае, як папярэдняе.

Атрымліваецца, што найбольш спрыяльныя дні для засолкі капусты ў 2022 годзе 24 кастрычніка; 9, 10, 11, 15, 16, 20, 21, 22, 23 лістапада; 12, 13, 14, 17, 18, 19, 20, 21 і 22 снежня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?