Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Яблычны сідр

Выдатны асвяжальны напой са злёгку церпкім смакам і даволі прыстойнай моцы — да 8 градусаў.


Спатрэбіцца: яблыкі — 5 кг любога сорту, але не салодкіх, а з кіслінкай, можна выкарыстоўваць дзічкі;
цукар — 800 г.

Яблыкі перабраць, памыць, выдаліць пладаножкі і лісце, пашкоджаныя або падгнілыя месцы. Нарэзаць на буйныя кавалкі разам з асяродкам і прапусціць праз мясарубку.

У атрыманае пюрэ ўсыпаць 750 г цукру, размяшаць да аднастайнасці і раскласці ў чыстыя сухія слоікі такім чынам, каб яны былі запоўненыя на 3/4; пакінутае месца спатрэбіцца для закісання. Скласці кавалачкі марлі ў некалькі пластоў, накрыць імі слоікі і зафіксаваць гумкай. Прыбраць слоікі ў цёмнае месца, дзе яны будуць знаходзіцца пры пакаёвай тэмпературы, і кожны дзень мінімум адзін раз перамешваць яблычную масу.

Па заканчэнні 4 дзён адціснуць праз марлю сок, пераліць яго ў сухія чыстыя слоікі і накрыць вечкамі (можна выкарыстоўваць звычайныя поліэтыленавыя).

Каб стварыць неабходныя ўмовы для атрымання сідру, спатрэбіцца гідразасаўка. Яна неабходная, каб з ёмістасці сыходзіў вуглякіслы газ, які вылучаецца пры закісанні, але пры гэтым у яе не мог паступаць кісларод, а таксама не траплялі пыл і насякомыя.

Гідразасаўку (вадзяную засаўку) прасцей за ўсё набыць у гаспадарчай краме. Але ёсць і іншы, значна прасцейшы і больш танны спосаб: стэрыльная медыцынская пальчатка, у якой на адным з пальцаў робіцца пракол ці прарэз. Пры напаўненні яе вуглякіслым газам ён будзе сыходзіць праз гэты пракол, у той жа час ні кісларод, ні насякомыя праз яго не пранікнуць.

Іншы варыянт простай гідразасаўкі — выкарыстоўваць тонкую доўгую трубку ад аптэчнай кропельніцы. Для яе ўстаноўкі ў вечку робяць невялікую адтуліну і ўстаўляюць у яго трубачку такім чынам, каб яна не судакраналася са змесцівам слоіка. Затым адтуліну герметызуюць, а другі канец трубачкі апускаюць у ёмістасць з вадой.

Далей працэс выглядае так:

Пакінуць слоікі ў цёмным месцы пры пакаёвай тэмпературы на два месяцы.

Затым сцадзіць сідр такім чынам, каб асадак не трапіў у гатовы прадукт. Для гэтага ўставіць у слоік доўгую гнуткую трубку ці тонкі шланг, удыхнуць праз яго і накіраваць струмень вадкасці ў падрыхтаваную ёмістасць, пасля чаго прафільтраваць яе праз некалькі пластоў марлі.

Падрыхтаваць чыстыя сухія бутлі для захоўвання сідру. На дно кожнай ёмістасці насыпаць цукар з разліку 10 г на 1 л сідру, заліць яго так, каб узровень вадкасці крыху не даходзіў да верху, і зачыніць вечкамі.

Паставіць у цёмнае цёплае месца на два тыдні, затым змясціць у прахалоднае месца.

Праз тры дні сідр гатовы да ўжывання. Яго можна захоўваць у прахалодным месцы. Пры жаданні можна дадаць трохі духмяных прыпраў.


Кулінарныя хітрыкі

• Абкачайце кавалачкі яблыкаў для шарлоткі ў муцэ, каб яны потым не збіліся ў кучу.

• Вінегрэт атрымаецца смачнейшым, калі дадаць туды сталовую лыжку кіпячонага малака і крыху цукру.

• Пры нарэзцы варанага яйка крышыцца і ліпне жаўток? Акуніце нож у прахалодную ваду.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.