Вы тут

Як падрыхтаваць склеп да захоўвання і зімоўкі агародных культур?


Захаванасць агародніны шмат у чым залежыць ад таго, як падрыхтаваны наш склеп. Перш за ўсё, сховішча трэба вычысціць, адрамантаваць паліцы і адсекі, добра праветрыць і прадэзынфіцыраваць.


Фота: pixabay.com

Такім чынам, пачнём з драўляных паліц, стэлажоў і засекаў. Іх трэба разабраць і вынесці на вуліцу, прамыць гарачай вадой з содай, а затым прасушыць на сонцы.

Дэзынфекцыю драўляных дэталяў і сцен супраць «грыбных хвароб» мы робім наступным чынам. Бяром і двойчы белім вапнай усё ўнутры, дадаючы медны купарвас (100 г на вядро раствору).

Каб пазбавіць сваё сховішча ад гнілі і цвілі, сцены і драўляныя канструкцыі прамываем, з палівачкі паліваем драўляную падлогу 10-працэнтным растворам меднага купарвасу (100 г на літр вады).

Супраць розных насякомых і гніласных грыбоў праводзім дэзынфекцыю парамі, якія ўтвараюцца пры гашэнні вапны. На кожныя 10 кубаметраў аб'ёму сховішча бяром 3 кг нягашанай вапны, засыпаем у бочку і заліваем вадой. Праз тыдзень па магчымасці гэтую працэдуру трэба паўтарыць.

А вось каб наш склеп зімой заставаўся сухі, не плеснеў і не вільгатнеў, яго трэба старанна ўцяпліць і забяспечыць добрай і эфектыўнай вентыляцыяй.

Для гэтага трэба правесці трубу ў маленькае акенца склепа з выхадам вонкі. У любым склепе ўсю восень і зіму павінна захоўвацца і забяспечвацца патрабаваная тэмпература паветра, прыдатная строга для захоўвання той жа бульбы, яблыкаў, буракоў, морквы і іншых агародных культур і нарыхтовак.

Многае з сабранага ўраджаю можна захоўваць у маразільніку або халадзільніку, а то і зусім на паліцах свайго дома ці склепа. Калі ў вас усё будзе падрыхтавана правільна, то можна быць упэўненым: ваш ураджай абавязкова захаваецца літаральна да наступнага сезона. Мая практыка падрыхтоўкі склепа да захоўвання дачных агародных і садовых культур налічвае не адзін дзясятак гадоў, і кожны год у нас захоўваецца абсалютна ўсё — здаровым, непашкоджаным і смачным. Беражыце сваю працу!

Яўген САЛАНОВІЧ, дачнік са шматгадовым вопытам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».