Вы тут

Як палепшыць цвіценне архідэі?


Як жа мы іх любім, гэтыя раскошныя кветкі! Неверагоднай прыгажосці яны паднімаюць настрой, выклікаюць вострую зайздрасць у мінакоў.


Як палепшыць цвіценне?

Спосабаў шмат, адзін з самых надзейных — флакон перакісу вадароду. Яго ўжо даўно выкарыстоўваюць не толькі ў аптэчных мэтах: і для раслін ён тое, што доктар прапісаў.

Галоўная ўласцівасць перакісу — дэзынфекцыйная. Пры гэтым у яго няма колеру, паху і ён не пячэцца, як ёд. Для ўгнаення перакіс проста разводзяць у вадзе, такі састаў дапаможа архідэі лепш цвісці і развівацца.

Рыхтаваць падкорм проста. Галоўнае — купіць флакончык перакісу, балазе ён каштуе капейкі і ёсць у любой аптэцы. Вада ідэальная калодзежная, крынічная, але падыдзе і проста фільтраваная. На літровы слоік уліваюць дзве лыжкі перакісу, паліваюць архідэю раз у тыдзень-два. Гэтым жа саставам можна апырскваць лісты, каб асвяжыць іх і пазбавіць ад мікробаў.

Сутнасць у тым, што перакіс распадаецца на кісларод і вадарод. Яны «пушаць» глебу, робяць яе больш пранікальнай, знішчаюць мікраарганізмы, і расліна лепш засвойвае пажыўныя рэчывы і больш актыўна ідзе ў рост. Імунітэт расліны паляпшаецца, яна радзей хварэе, лепш супраціўляецца нашэсцю шкоднікаў.

Лячэнне перакісам

Калі расліна выглядае вялай, у яе павіслі лісты, трэба выключыць паражэнне шкоднікамі і агледзець архідэю. Калі ніхто па ёй не поўзае, не заплятае павуціннем і не збіраецца ў пухнаценькія белыя бляшкі, хутчэй за ўсё, справа ў інфекцыі, гніласнай або грыбковай. Трэба прадэзынфікаваць расліну.

У шклянцы вады разводзяць пару лыжак перакісу і капаюць туды адну-дзве кроплі ёду. Затым сумессю апырскваюць расліну і паўтараюць праз тыдзень. Хутчэй за ўсё, архідэя ажыве і захоча падзякаваць новай стрэлкай.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Перакіс вадароду для архідэі

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.