Вы тут

Цікавіцеся біяэтыкай? Далучайцеся да бясплатных анлайн-вэбінараў


Праект «Біяэтычны ўніверсітэт» запусціў Рэспубліканскі цэнтр біяэтыкі пры падтрымцы ЮНЕСКА і пад патранатам Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА. Яго мэта — папулярызацыя біяэтычных ведаў, развіццё і распаўсюджванне ідэй біямедыцынскай этыкі ў медыцынскай супольнасці і беларускім грамадстве.


Фота pixabay.com

Мерапрыемствы праекта ўключаюць дыстанцыйны курс «Асновы біямедыцынскай этыкі» на платформе дыстанцыйнага навучання Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дыстанцыйныя вэбінары па складаных пытаннях біямедыцынскай этыкі і выніковы форум.

За восем тыдняў дыстанцыйнага навучання будуць разгледжаны асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай біяэтыкі і яе базавыя прынцыпы. У цэнтры ўвагі слухачоў будуць такія тэмы, як добраахвотная інфармаваная згода, урачэбная таямніца і абарона звестак аб здароўі, абарона эмбрыёна і рэпрадуктыўныя тэхналогіі, генетычнае тэсціраванне, сітуацыі канца жыцця (права на жыццё і права на смерць) і іншыя.

Удзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі біяэтычнымі дакументамі — як нацыянальнымі, так і міжнароднымі, навучацца вырашаць складаныя біяэтычныя кейсы, якія ўзнікаюць на практыцы. Навучанне прадугледжвае вывучэнне меркавання вядучых спецыялістаў сістэмы аховы здароўя, дыскусіі па пастаўленых праблемах. Слухачамі дыстанцыйнага курса сталі 43 чалавекі — выкладчыкі сістэмы аховы здароўя, урачы-практыкі, вучоныя, юрысты, аспіранты і студэнты. Сярод удзельнікаў ёсць таксама прадстаўнікі Расіі і Кыргызстана.

А з 27 кастрычніка стартуе серыя штотыднёвых анлайн-вэбінараў, прысвечаных самым розным вострым праблемам біямедыцынскай этыкі. Тэма першага — «Пацыенцкія арганізацыі як спосаб рэалізацыі правоў пацыентаў». Пачатак а 14-й гадзіне, спасылка напярэдадні мерапрыемства па запыце. Запыт можна накіроўваць на электронную пошту biomedicinercb@gmail.com, альбо праз сайт https://bioethics.belmapo.by, альбо ў групу Рэспубліканскага цэнтра біяэтыкі ў Фэйсбуку — Bioethicsblr.

Удзел у мерапрыемствах праекта бясплатны. Далучыцца да іх можа кожны, хто разуме актуальнасць біяэтыкі. Арганізатары спадзяюцца, што да дыскусій падключацца і прадстаўнікі Царквы.

Запуск праекта «Біяэтычны ўніверсітэт» прымеркаваны да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і 15-годдзя Камітэта па біяэтыцы Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота bioethics.belmapo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».