Вы тут

Правы чалавека, мытныя пошліны і паштовыя адпраўленні


У Савеце Рэспублікі падчас дзясятай сесіі сёмага склікання былі разгледжаны пытанні, якія датычыліся выплаты мытных пошлін, паштовай канвенцыі і міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.


Фота: БелТА

Быў ратыфікаваны праект закона аб правядзенні сумесных кантрольных мерапрыемстваў па пытаннях захавання парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін. Як адзначыў намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй ЛАБОВІЧ, новаўвядзенне будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ўвазных пошлін. Механізм размеркавання пошлін і кантроль за імі дазволіць атрымліваць дадатковы даход у бюджэт.

Сенатарамі быў разгледжаны таксама законапраект аб «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах». Гэты законапраект разглядаецца з улікам правапрымяняльнай практыкі і самавольнага пашырэння Камітэтам ААН па правах чалавека сваіх паўнамоцтваў, якія стварылі дадатковыя неабгрунтаваныя абавязацельствы для нашай краіны.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей РАЧКОЎ адзначыў, што падрыхтоўка дадзенага законапраекта звязана з аналізам правапрымяняльнай практыкі дакумента і самавольнай трактоўкі Камітэтам па правах чалавека ААН сваіх паўнамоцтваў:

— Мы лічым, што камітэт выйшаў за тыя функцыянальныя абавязкі, якія апісаны ў дакуменце. Беларусь заўсёды выконвала ўсе свае міжнародныя абавязацельствы ў сферы правоў чалавека. Мы штогод прадстаўляем адпаведныя дакументы ў Савет па правах чалавека ААН. Заўсёды падтрымлівалі не толькі ідэі, але і сам механізм прадстаўлення ўніверсальнай справаздачы па правах чалавека. Мы заўсёды вельмі старанна рыхтавалі сваю справаздачу, прадстаўлялі яе на добраахвотнай аснове. Заўсёды выслухоўвалі ўсе заўвагі і рэкамендацыі, якія выказваліся членамі Савета па правах чалавека ААН, і прымалі адпаведныя дакументы па рэалізацыі тых рэкамендацый, з якімі Беларусь была згодна. І мы вельмі старанна рэалізоўвалі ўсе гэтыя рэкамендацыі. Мы рабілі розныя дзеянні для таго, каб знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне, але нас не чуюць. Таму Беларусь прымае рашэнне аб дэнансацыі гэтага факультатыўнага пратакола. Але мы не збіраемся спыняць удзел у міжнародным супрацоўніцтве па тэматыцы правоў чалавека, — падсумаваў Сяргей Рачкоў.

Акрамя таго, на сесіі быў разгледжаны праект «Аб ратыфікацыі Адзінаццатага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза, Трэцяга дадатковага пратакола да Агульнага рэгламента Сусветнага паштовага саюза, Сусветнай паштовай канвенцыі і Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах і Заключнага пратакола Пагаднення аб паштовых плацежных паслугах». Прыняты законапраект накіраваны на развіццё транзітных паштовых адпраўленняў праз тэрыторыі іншых краін, аптымізацыю паштовых плацежных паслуг і ўдасканаленне знешнеэканамічнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца аператарамі сувязі.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?