Вы тут

Хто такі патрыёт, добра ведаюць выхаванцы Крытышынскага дзіцячага садка


«Хто такі патрыёт? Ён дарослы, як тата, ці маленькі, як я? Патрыёт — гэта такая прафесія?» Нашы маленькія дзеці-чамучкі часта задаюць пытанні, на якія дарослым бывае вельмі няпроста адказаць. Тут на дапамогу бацькам прыходзяць педагогі дашкольных навучальных устаноў, якія маюць правільныя словы і цікавыя методыкі для гарманічнага, у тым ліку патрыятычнага выхавання нашай падрастаючай будучыні. Доказам таму — клуб «Я — маленькі патрыёт», які пачаў сваю дзейнасць сёлета для 22 выхаванцаў Крытышынскага дзіцячага садка і будзе функцыянаваць на працягу навучальнага года. Мэта клуба: сфарміраваць у дзяцей дашкольнага ўзросту першапачатковыя ўяўленні аб родным краі і паважлівыя адносіны да яго, выхаваць маральныя і патрыятычныя пачуцці. 


Старт клуба пачаўся ў кастрычніку з мерапрыемства «Маленькі патрыёт вялікай Радзімы», на якім кіраўнік патрыятычнага выхавання ДУА «Крытышынская сярэдняя школа» «пасвяціў маленькіх крытышынцаў» у члены клуба і ўручыў ім знак адрознення — значок клуба. Цяпер яны не проста выхаванцы дзіцячага садка, а «маленькія патрыёты» сваёй Радзімы. Колькі гонару і радасці было ў маленькіх вачах, калі яны на адным дыханні прамаўлялі дэвіз клуба: «Патриоты всей душой чтят и любят край родной». Патрыятычнае выхаванне ў дзіцячым садку — гэта выхаванне гістарычнай памяці. Гісторыя — праява душы народа, яна наш залаты запас. Гледзячы на нашых выхаванцаў, можна з упэўненасцю сказаць, што наша гістарычная памяць будзе жыць!

Алеся МЕДЗВЯДЗЮК,

выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Крытышынскі дзіцячы садок» 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?