Вы тут

Адноўлены Палац Булгакаў апранае перад адкрыццем апошняе восеньскае золата. Фотарэпартаж


Спакушаныя аматары вандровак па архітэктурным дыяментам Беларусі ўжо даўно прысыціліся Нясвіжам і Мірам, і вось паглядзець на адноўлены беларускі «Версаль Булгакаў» едуць кожныя выходныя. Не перашкаджае ім нават тое, што рэстаўрацыя Палаца Булгакаў у Жылічах яшчэ не завяршылася, але ж як не ехаць, калі восень скідвае сваё апошняе золата ў сядзiбных рэтра-парках і алеях, вяртаючы нас у часы рамантычнай высокай паэзіі і мастацтва класіцызму. 


Першапачатковая будоўля Палаца Булгакаў пачалася ў 1823 годзе ў мястэчку Жылічы, якім з XV стагоддзя да Булгакаў валодалі князі Трабскія, Хадкевічы ды Сапегі, на месцы пабудаванай у XVII стагоддзі крэпасці, чыя валы можна заўважыць і сёння. Будучы авантурыстам, папярэдні валадар мястэчка — Францішак Сапега пазычыў вялізную суму грошай у Булгакаў, а наўзамен аддаў мястэчка. 

Новы гаспадар Жылiчаў — Ігнацій-Казімір Булгак атрымаў добрую адукацыю ў прэстыжным Імператарскім Дэрпцскім універсітэце, а пасля заканчэння вайсковай службы аказваў вялізную падтрымку мясцовай авсеце, ахвяраваўшы нямала грошай, уласных зямель і нават свой дом у Бабруйску на пабудаванне першага Бабруйскага павятовага вучылішча. 

Атрымаўшы за гэта павагу і тытул Маршалка дваранства Бабруйскага павета, Ігнацій-Казімір вырашыў умацаваць статус свайго роду пабудаваннем палаца ў лаканічным і прыгожым стылі класіцызму, наняўшы для гэтага прадстаўніка славутай дынастыі архітэктараў — Караля Падчашынскага.

Паступовая дабудоўля і афармленне палаца адбывалася на працягу амаль што стагоддзя рознымі архітэктарамі, скульптурамі і мастакамі на густ яго уладальнікаў. Акрамя парадных, бальных залаў, салонаў, бібліятэкі, пакояў і дамавой касцёльнай частцы, ў палацу мелася таксама аранжарэя з экзатычнымі кветкамі і раслінамі, якая, на жаль, не захавалася да нашых часоў — нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі яе на водступах падчас Вялікай Айчыннай. Ад жонак-сясцёр Ігнація-Казіміра Булгака любоў да дэкаратыўнага раслінаводства і сельскага гаспадарства перайшла і да самага малодшага сына Эдгара. Ён шматразова перабудоўваў і ўзбагачваў аранжарэю, меў уласны метэаралагічны центр для сельскай гаспадаркі, а таксама некалькi гадавальнікаў раслін з персiкамі, абрыкосамі і нават ананасамі. Актыўны удзел Эдгар Булгак прымаў і ў самых разнастайных сельскагаспадарчых выставах. 

Са слоў дырэктара ўстановы культуры «Жылiцкі гiстарычны комплекс-музей» Уладзiслава Кулакевiча, сучасная адбудоўля знішчанай аранжарэі адбудзецца да канца 2022 года, і ўрэшце палац ізноў атрымае свой сапраўдны гістарычны выгляд. Экстэр’ер аранжарэі не будзе вельмі адрознівацца ад арыгінальнай, а вось унутры яна будзе не такой аб’ёмнай; побач размесцяцца кафетэрый для наведвальнікаў, канцферэнц-зала і гасцявыя пакоі.

Увогуле палацавы-паркавы комплекс Булгакаў быў вызначаны прэзідэнтам Беларусі як прыярытэтны гісторыка-культурны аб’ект рэстаўрацыі міжнароднага ўзроўню. Яго рэстаўрацыя з рэспубліканскага і абластнога бюджэтаў пачалася з 2009 года і складаецца з трох этапаў (аднаўленне дзеючай Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў, бібліятэкі і музея; заходняга флігеля і аранжарэі; рэстаўрацыя гістарычных памяшканняў палаца).

Асноўнаму падрадчыку — «Белрэстаўрацыі» пашанцавала з тым, што палац не быў закрануты ніводнай вайной ці пажарам, акрамя аранжарэі. Дзякуючы гэтаму, а таксама эксплуатацыі памяшканняў, у адрозненне ад большасці беларускіх архітэктурных помнікаў, у палацу захаваліся ўнікальныя кесонныя столі і ляпніна ў антычным стылі. 

На радасць усім наведвальнікам, сёлета спецыялісты завяршаюць трэці, апошні, але амаль што самы дарагі і складаны этап — рэканструкцыю палацавых гістарычных памяшканняў і размяшчэнне мэблі. На рэстаўрацыю ўжо было скарыстана больш за 20 мільёнаў рублёў. 

Справа ў тым, што на працягу часу сцены палаца шматразова перафарбоўваліся. Каб вярнуць ім першапачатковыя мятна-зялёны, нябесна-блакітны і каралавыя прыродныя колеры антычнай Грэцыі, рэстаўратарам прыйшлося здымаць слаі фарбаў, ды падбіраць іх адценні.

Што датычыцца мэблі, то ў музеі палаца захавалася толькі частка антыкварыяту, некаторыя экзэмпляры былі выкуплены ў калекцыянераў, але большую частку мэблі разам з дэкорам вырабілі і зараз вырабляюць на прадпрыемствах пад заказ.

Да канца гэтага года апошнія памяшканні будуць адрэстаўраваны, якасць работ ацэніць камісія.

Аляксей СТАЛЯРОЎ

Фота аўтара

Каментары

Пошлі нахуй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».