Напэўна, няма такой жанчыны, якой не знаёма старадаўняе правіла — не есці пасля шасці вечара. І многія, аднойчы не здолеўшы «ўлезці ў любімыя джынсы», гэта спрабавалі. Хто колькі вытрымаў, залежыць ад індывідуальных якасцяў характару, але большасць тых, хто «не есць пасля шасці», рана або позна прызнавалі гэтую ідэю ўтапічнай. Бо рэаліі сучаснага жыцця такія, што толькі ўвечары ў нас ёсць час спакойна і без спешкі паесці.
Сёння дыетолагі сцвярджаюць: вячэра — патрэбна абавязкова! Ды і здаровы сэнс падказвае, што яе адсутнасць — усё ж занадта вялікая ахвяра на алтар прыгажосці. Але гэта не значыць, што на ноч можна з чыстым сумленнем паглынаць тлушчы і хуткія вугляводы. Вячэрняе меню павінны складаць стравы, якія, з аднаго боку, здаволяць законны голад, а з другога, не дададуць ні лішніх складачак нашаму стану, ні стрэсу нашай стрававальнай сістэме.
Вядомая прыказка «Сняданак з’еш сам, абед падзялі з сябрам, а вячэру аддай ворагу» нарадзілася на зыходзе таго блаславёнага часу, калі ў жанчыне ўхваляліся «формы». Нашы бабулі елі сабе вугляводныя прысмакі, запівалі іх вячэрняй гарбатай з дзвюма лыжачкамі сахару на кубачак, паняцця не мелі аб падліку калорый і глікемічным індэксе прадуктаў і былі цалкам задаволеныя сваімі жаноцкімі «формамі». Але на змену «рубенсаўскай» прыгажосці прыйшоў іншы ідэал — «пральная дошка на бусліных нагах». Трэнд на анарэксічных мадэляў прымусіў дзяўчат жыць адным капусным лісцікам у дзень, ды і жанчыны старэйшага ўзросту раз-пораз змяншалі каларыйнасць дзённага рацыёну. У нашы дні мода на здаровы лад жыцця патрабуе ад жанчыны быць падцягнутай, выпраменьваць здароўе і пазітыў. То-бок, эталон прыгажосці сёння — не «багатае» «рубенсаўскае» цела і не «скура ды косці», а ладныя функцыянальныя мышцы. І зараз спецыялісты здаровага харчавання раяць разумець вышэйпрыведзеную прыказку не так літаральна, як у анарэксічныя «нулявыя». І — вячэраць. Але памятаць, што пераварванне ежы павінна быць скончана да таго моманту, калі мы адыдзем да сну. У гэтым выпадку наш стрававальны тракт атрымае адпачынак, сон будзе глыбокім і асвяжальным, а нервовая сістэма зможа адпачываць, а не кантраляваць працу стрававання.
За апошнюю трапезу ў дзень садзіцца варта не пазней, чым за тры гадзіны да сну — такі падыход сучасных адэптаў правільнага харчавання. Лёгка падлічыць: не есці пасля шасці будзе правамерным, калі мы кладзёмся ў дзевяць. Можна есці і ў восем вечара, калі адпраўляецеся ў ложак вы ў адзінаццаць. Але нават за тры гадзіны да сну няправільнае рашэнне — смажанае і тушанае тлустае мяса, пірагі і каларыйныя запяканкі, тлустая салёная рыба, смажаная бульба, макаронныя вырабы, маянэз, смятана, тлустыя соусы. Каб пазбегнуць ранішніх ацёкаў, вечарам лепш абысціся мінімальнай колькасцю солі. Таксама на вячэру варта адмовіцца ад салодкай выпечкі, шакаладу і цукерак. У якасці прысмакаў да вячэрняй гарбаты лепш абмежавацца тонкім блінцом, некалькімі аладкамі, печывам або чайнай лыжачкай мёду.
Сёння медыкі сцвярджаюць: нават няправільная вячэра лепш для здароўя, чым класціся спаць на галодны страўнік. Але гэта не датычыцца чыпсаў, сухарыкаў, фаст-фуду, пачка крамных «пельмешак», «яшчэ некалькі пячэнек — і ўсё!» або «ўчарашняй «аліўешкі». Што ж з’есці на вячэру? Правільнае вячэрняе меню — гэта, напрыклад, нятлустае адварное мяса (курыца, індычка, ялавічына, трус) з гарнірам з тушанай гародніны ці зялёнай салаты. Бульбу на вячэру — можна, але печаную або адварную. Падыходзяць у якасці гарніру рассыпісты рыс або грэчка. Дапушчальныя і стравы з тварагу — запяканкі, сырнікі; можна пачаставацца амлетам з гароднінай і зелянінай. Калі вячэра — наш першы прыём ежы за дзень (пагадзіцеся, такое бывае!), з’ешце густы суп з агародніны на агароднінным або лёгкім курыным булёне. А вось суп з капусты і боршч лепш ужываць у сярэдзіне дня. Аддаваць перавагу, выбіраючы спосаб прыгатавання ежы, вечарам лепш стравам на пару або тушаным. Бо менавіта ў канцы дня лішнія калорыі нам не патрэбныя.
Для таго каб за тры гадзіны ваш стрававальны тракт справіўся з вячэрай, памер вячэрняй порцыі павінен быць не занадта вялікі. Так, памер асноўнай бялковай стравы (мяса, рыба або тварог) — не больш за 150 г. Прадукты, што змяшчаюць вугляводы (хлеб, бульба, каша) не павінны ўвечары перавышаць 40 г, а зеляніна і гародніна — 250 г.
Дарэчы, аб вугляводах. Часта ў клопаце аб фігуры мы вырашаем ужываць увечары толькі бялковую ежу. Але адсутнасць вугляводаў у вячэрнім рацыёне не дазваляе паўнавартасна задаволіць голад. І ў выніку мы прачынаемся ноччу ад голаду, і не заўсёды сіла волі можа ўтрымаць нас ад візіту да халадзільніка. Гэта значыць, салодкае на вячэру можна? Можна. Але толькі карыснае, правільнае салодкае. Замяніць цукар да гарбаты ў вячэрнім меню дапушчальна:
Не варта есці падчас вячэры тыя прадукты, якія з’яўляюцца цяжка засваяльнымі асабіста для вас, нават калі дыетолагі раяць іх як нізкакаларыйныя і здаровыя. Гэта могуць быць цыбуля, капуста, яблыкі, чорны хлеб ці суцэльнае малако. Уздуцце і дыскамфорт у жываце наўрад ці будуць спрыяць паўнавартаснаму начному адпачынку.
А тым, хто ўсё яшчэ «не есць пасля шасці», нагадаем, што смачная ежа — адно з задавальненняў, якія робяць наша жыццё больш шчаслівым. Няхай ваша вячэра будзе смачнай!
Добры настрой перад сном — падмурак для салодкіх сноў і добрага адпачынку. Ці дапаможа ў гэтым правільнае харчаванне? Уявіце сабе, так. Прадукты, якія можна назваць «хуткай дапамогай» ад маркоты і дрэннага настрою, пералічыла ўрач-гігіеніст ДУ «Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна Мінска» Валянціна Гапановіч.
Бразільскія арэхі
Бананы
Чарніцы
Яйкі
Грэчка
Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.