Вы тут

Падарожнічаем па абноўленых залах музея ВАВ і расказваем аб новых праектах


Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 21 кастрычніка 2022 года святкуе 78-гадовую гадавіну.


На працягу многіх гадоў музей застаецца самым наведвальным у краіне і выступае найважнейшым інстытутам захавання гістарычнай памяці, выконвае гуманістычную місію па фарміраванні падрастаючага пакалення з высокай патрыятычнай свядомасцю.

Супрацоўнікі музея захоўваюць і папулярызуюць дакументальныя і матэрыяльныя сведчанні аб подзвігах і ахвярах не толькі беларускага, але і ўсяго савецкага народа.

Так, нядаўна завяршыла працу мабільная экспазіцыя «Лёс чалавека — лёс краіны» ў рамках акцыі «Дарога памяці». Яе галоўная мэта — праз лёсы беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, якія асабліва вызначыліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, расказаць пра гераічныя подзвігі байцоў, якія прывялі да доўгачаканай перамогі. За гэты год мабільная экспазіцыя музея наведала 49 гарадоў і населеных пунктаў Беларусі, праехаўшы 9468 км. Больш за 35 тысяч жыхароў краіны прынялі ўдзел у выязной акцыі, ушанаваўшы подзвіг і памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Як распавяла вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны кандыдат мастацтвазнаўства Ала Гаўрылава, да свайго 78-годдзя музей падышоў з новымі праектамі. «Мы стварылі экспазіцыю «Пасляваенная архітэктура Беларусі ў архіўных дакументах і матэрыялах. 1945-1955 гг.». З яе пачаўся новы тэматычны напрамак музея — навуковае даследаванне і паказ аднаўлення Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Бо мірная стваральная праца — гэта працяг подзвігу народа, здзейсненага падчас жорсткай і кровапралітнай вайны», — адзначыла вучоны сакратар музея.

Акрамя таго, падрыхтаваны праект абнаўлення мабільнай экспазіцыі музея — праект сучасны, інтэрактыўны, насычаны відэакантэнтам. Дадзены праект плануецца прадставіць на V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» ў Мінску, правядзенне якога запланавана на снежань.

«Неабходна адзначыць і актыўны ўдзел супрацоўнікаў фондаў нашай установы ў расследаванні Генеральнай пракуратуры Беларусі па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — падкрэсліла Ала Гаўрылава.

Сярод іншых планаў музея ў бягучым годзе яна назвала сумесны выставачны праект з домам-музеем Якуба Коласа, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага класіка, і ўдзел у міжнароднай канферэнцыі да 80-годдзя стварэння Беларускага штаба партызанскага руху.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.