Вы тут

Расійскі кітаіст з Баранавіч


Калі вам патрапіць на вочы манаграфія «Залатыя кнігі і нефрытавыя пісьмёны: даоскія пісьмовыя помнікі III — VI стст.», ведайце, што яе аўтар — наш зямляк. Доктар гістарычных навук Сяргей Уладзіміравіч Філонаў, які нарадзіўся ў Баранавічах 6 снежня 1962 года, — вядомы ў Расіі і Кітаі сінолаг. 


У 1989 годзе ўраджэнец Берасцейшчыны закончыў Усходні факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «усходнія мовы і літаратура». Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у камерцыйных кампаніях на Далёкім Усходзе, у прыватнасці, у Амурскай вобласці. З 1996 года Сяргей Уладзіміравіч — выкладчык на кафедры кітаязнаўства Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Благавешчанск). Гісторыя гэтай ВНУ параўнальна маладая. У сакавіку 1975 года быў заснаваны Благавешчанскі тэхналагічны інстытут — на базе Благавешчанскага агульнатэхнічнага факультэта Хабараўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута. У 1992 годзе БТІ пераўтвораны ў Благавешчанскі палітэхнічны інстытут. З’явіліся новыя спецыяльнасці. А 19 кастрычніка 1994 года інстытут атрымлівае статус Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта... У 2013 годзе на базе ўніверсітэта адчынены філіял Інстытута Далёкага Усходу Расійскай Акадэміі навук. Зразумела, што кітаістыка становіцца адным з важных навукова-даследчыцкіх накірункаў у ВНУ. З 2014 г. універсітэт увайшоў у склад Асацыяцыі тэхнічных ўніверсітэтаў Расіі і Кітая, членамі якой з’яўляюцца 29 універсітэтаў Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. 

Шмат для навуковага станаўлення Сяргею Уладзіміравічу дала грунтоўная стажыроўка ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы — у Першым Пекінскім інстытуце замежных моў. У 1995 — 1999 гг. Філонаў прайшоў навучанне ў аспірантуры Усходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «літаратура краін Азіі і Афрыкі». Навуковымі кіраўнікамі маладога вучонага былі прафесар Я. Серабракоў і прафесар Я. Тарчынаў. Праз некаторы час Сяргей Філонаў абараніў дысертацыю на суіскальніцтва ступені кандыдата філасофскіх навук па тэме «Ранні этап фарміравання рэлігійнай традыцыі даасізма (на матэрыяле «Дао цзана»). А ў 2007 годзе наш зямляк абараніў дысертацыю на сусікальніцтва вучонай ступені доктара гістарычных навук па тэме «Даоскія пісьмовыя помнікі III — VI стст. як крыніца па гісторыі кітайскай цывілізацыі: па матэрыялах шанцынскага кніжнага збору». Нагадаем, што Шанцынская кніжная калекцыя — гэта менавіта першы даоскі кніжны збор. Большая частка сачыненняў з Шанцынскага кніжнага збору захавалася да нашых дзён у складзе «Дао цзана» (Даоскага канона). Гэта найкаштоўнейшыя звесткі па гісторыі культуры Кітая, рэлігіі, філасофіі, этнаграфіі, літаратуры, медыцыне, астраноміі, па самых розных накірунках сацыяльнага, побытавага, гаспадарчага жыцця канкрэтных сацыяльных груп кітайскага грамадства III — VI стагоддзяў…

Сяргей Філонава лічаць вядучым спецыялістам у галіне вывучэння даасізма. Вучоны з’яўляецца аўтарам болей як 100 навуковых публікацый. А згаданая кніга «Залатыя кнігі і нефрытавыя пісьмёны: даоскія пісьмовыя помнікі III — VI стст.» — узор даследчыцкага спасціжэння надзвычай няпростай тэмы і для саміх кітайскіх вучоных. Што датычыць Расіі, то гэтая праца — «першая манаграфія, прысвечаная даоскай школе Шанцын і яе рэпрэзентатыўным пісьмовым помнікам, якія адлюстравалі афармленне і змяненне ўяўленняў, практычных метадаў і ідэй гэтага даоскага вучэння ў гістарычнай рэтраспектыве» (такую ацэнку зробленаму выклала доктар філасофскіх навук Ірына Белая). 

Доктар гістарычных навук Сяргей Філонаў з’яўляецца прафесарам кафедры кітаязнаўства Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ўзначальвае Цэнт сіналагічных даследванняў Ам ДУ. За нвуковыя здзяйсненні наш зўямляк адзначаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (Расійская Федэрацыя). 

Мікола БЕРЛЕЖ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».