Вы тут

Беларусь стала лідарам па ўстойлівасці паштовых паслуг


Паводле справаздачы Сусветнага паштовага саюза аб паштовым развіцці ў 2022 годзе, Рэспубліка Беларусь заняла 13 месца сярод 172 краін з агульнай колькасцю балаў 75,10. Гэта на адну пазіцыю вышэй, чым у мінулым годзе, калі краіна атрымала ацэнку ў 67,4 балаў і 14 месца сярод 168 краінаў, паведамілі на РУП «Белпошта».


Комплексны паказчык паштовага развіцця (2ipd) штогод вызначаецца сусветным паштовым саюзам. Гэта складовы індэкс, які дае абагульненую карціну паштовага развіцця ў любой краіне ці рэгіёне на падставе чатырох ключавых кампанентаў: надзейнасць, ахоп, актуальнасць і ўстойлівасць. У формуле 2ipd за кожны з аспектаў краіны атрымліваюць адпаведную ацэнку ад 0 да 100.

Рэспубліка Беларусь атрымала ацэнку 100 балаў за паказчык «устойлівасць» і з’яўляецца краінай з найбольш устойлівай поштай.

Лідарамі па кожнаму з чатырох паказчыкаў з’яўляюцца: надзейнасць — Сінгапур, ахоп — Злучаныя Штаты Амерыкі, актуальнасць — Аўстрыя, устойлівасць — Рэспубліка Беларусь.

«Устойлівасць пошты вызначаецца як здольнасць прызначанага аператара рэагаваць на неспрыяльныя знешнія эканамічныя, тэхналагічныя, сацыяльныя і экалагічныя ўзрушэнні і тым самым прыносіць карысць развіццю краіны ў цэлым. Ёсць пераканаўчыя доказы агульных пераваг эканамічнай устойлівасці, звязаных з абаронай і прадастаўленнем магчымасцяў найбольш уразлівым слаям грамадства праз магутныя каналы сацыяльнай інтэграцыі», — адзначаюць у «Белпошце».

Рэспубліка Беларусь аднесена да ліку краін, якія змаглі спалучыць прагрэс у плане агульнага развіцця паштовай сувязі, што адлюстравана ў іх ацэнках 2ipd, са значным паляпшэннем паказчыкаў надзейнасці паштовай сувязі. Па паказчыку «надзейнасць» Беларусь палепшыла свой вынік на 15,20 балаў, у параўнанні з мінулым годам.

У 2022 годзе асноўнай мэтай метадалогіі 2ipd стала вызначэнне ўзроўню развіцця пошты для кожнай краіны (PDL). СПС класіфікуе краіны па 10 катэгорыях паштовага развіцця — ад узроўню 1 да 10. Гэтыя ўзроўні адпавядаюць кластарам паштовага развіцця, якія былі статыстычна ідэнтыфікаваныя на аснове аналізу паказчыкаў 2ipd.

Згодна з дадзенай класіфікацыі, Рэспубліка Беларусь аднесена да ўзроўню «8»: выкарыстоўваючы свой партфель паштовых паслуг, кампаніі краін дадзенага ўзроўню прадастаўляюць грамадзянам больш выгадныя прапановы.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.