Вы тут

Першы том мемуараў Чаргінца ўбачыў свет у ВД «Звязда»


У Выдавецкім доме «Звязда» ўбачыў свет першы том кнігі Мікалая Чаргінца «Цяжкія дарогі жыцця». Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.


Народны пісьменнік Беларусі М. Чаргінец расказвае пра свой лёс, пра тое, з чаго пачыналася яго самастойнае жыццё. Згадвае пра сваю сям’ю, пра тое, якія выпрабаванні яна, яго, Мікалая Іванавіча, родныя і блізкія вытрымалі ў перыяд фашысцкай акупацыі Мінска ў Вялікую Айчынную вайну. Шмат падрабязнасцяў у першым томе — пра футбольныя, спартыўныя зацікаўленні маладога чалавека, пра тое, як ён гуляў не толькі ў Мінску, але і ў Кіеве, Вінніцы, Кішынёве. Мікалая Чаргінца ведалі тысячы аматараў футбола. Гэтаму прычынай — высокае майстэрства футбаліста. Старонкі пра спартыўнае жыццё, як мне падаецца, асабліва цікавымі будуць для маладых людзей, для тых, хто праз спорт загатоўвае свой характар. Піша М. Чаргінец падрабязна, вымалёўваючы многія дэталі, паказваючы псіхалогію моладзі часін яго юнацтва.

Другім важным складнікам станаўлення характару, а таксама і будучых творчых здольнасцяў у лёсе Мікалай Чаргінца стала служба ў праваахоўных органах. І пра гэта — многія старонкі кнігі «Цяжкія дарогі жыцця».

Каманда "Молдова" на трэніроўцы. У цэнтры бяжыць М.Чаргінец. Кішынёў

Народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец — твар нашай краіны, чалавек, які аб’ехаў дзясяткі краін свету, літаратар, чые кнігі перакладзены на многія мовы народаў свету: азербайджанскую, англійскую, турэцкую, персідскую, таджыкскую і іншыя. Агульны тыраж раманаў Мікалая Чаргінца, выдадзеных у Мінску, Маскве, іншых гарадах у розных краінах, — больш як 7 мільёнаў экзэмпляраў. За свае творчыя і грамадскія дасягненні народны пісьменнік адзначаны многімі міжнароднымі прэміямі, дзяржаўнымі ўзнагародамі СССР, Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў. Асоба гэтага вядомага аўтара і палітыка, жыццё якога складае велізарны інтарэс, — яскравы прыклад служэння грамадству і Айчыне.

М.Чаргінец трэці справа

Днямі народны пісьменнік Беларусі, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (а ў 2005 — 2022 гады — старшыня пісьменніцкага аб’яднання) адзначыў свой 85-гадовы юбілей. А 28 кастрычніка, а 17-й гадзіне, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачысты творчы вечар юбіляра. У гэты ж дзень, пачынаючы з 15 гадзін, усім жадаючым Мікалай Чаргінец гатовы пакінуць аўтографы на сваіх кнігах. Такая аўтограф-сесія таксама адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».