Вы тут

Конкурс «Дэкларант—2022» назваў лепшых спецыялістаў па мытным дэклараванні


Падведзены вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні і іншых спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне, «Дэкларант — 2022». 


Адборачныя этапы прайшлі напярэдадні на прадпрыемствах і ў арганізацыях. У фінал рэспубліканскага конкурсу выйшла 11 спецыялістаў, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны краіны.

Фінальнае спаборніцтва прайшло ў два этапы. У першым канкурсанты выконвалі практычныя заданні па запаўненні дэкларацыі на тавары і па вызначэнні класіфікацыйнага кода тавару па ТН ЗЭД ЕАЭС. Другі этап уключаў праходжанне камп’ютэрнага тэсту на веданне мытнага заканадаўства.

Конкурс праводзіўся па двух намінацыях. У першай змагаліся спецыялісты па мытнаму дэклараванню ад арганізацый з рэестра мытных прадстаўнікоў, які вядзе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. Лаўрэатам I ступені стаў Аляксандр Чарненка — вядучы спецыяліст па мытным дэклараванні аддзела мытнага дэкларавання «Мазыр-Белмытсэрвіс» Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс».

Аляксандр Чарненка — вопытны супрацоўнік, мае дзве вышэйшых адукацыі, пачынаў працоўную дзейнасць у Мазырскай мытні. У РУП «Белмытсэрвіс» Аляксандр працуе з 2003 года. Ён валодае глыбокімі адмысловымі ведамі ў галіне мытнага дэкларавання, асновамі тэхнічных, эканамічных і юрыдычных ведаў, пастаянна імкнецца павышаць сваю прафесійную кампетэнтнасць, праяўляе цікавасць да дасягненняў і новых тэндэнцый у мытнай сферы.

Лаўрэатам II ступені стала Вольга Ярашонак, якая прадстаўляе ТАА «Белсотра», III ступені — Вікторыя Насветнікава (РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»).

Другая намінацыя ўключала спецыялістаў арганізацый, упаўнаважаных ажыццяўляць мытнае дэклараванне. У гэтай намінацыі лаўрэатам I ступені стала Святлана Кісялёва (філіял ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» «МАЗмытня»), II ступені — Алена Бандарчук (СП «Санта Брэмар» ТАА), III ступені — Эдуард Сухарэвіч (ТАА «Будаўнічая тэхніка і матэрыялы»).

Рэспубліканскі конкурс «Дэкларант» штогод праводзіцца з мэтай удасканалення мытных адносін, павышэння прафесійнага майстэрства спецыялістаў па мытным дэклараванні, удасканалення кваліфікацыйных патрабаванняў да спецыялістаў па мытным дэклараванні і іншым спецыялістам арганізацый, упаўнаважаным ажыццяўляць мытнае дэклараванне, папулярызацыі прафесіі дэкларанта і фарміраванне каманды для ўдзелу ў міжнародных конкурсах у дзяржавах — членах ЕАЭС.

Арганізатарамі конкурсу «Дэкларант» з’яўляюцца рэспубліканскі саюз удзельнікаў мытных адносін і Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў.

Фота: «Белмытсэрвіс»

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.