Вы тут

Дэпартаменту аховы МУС спаўняецца 70 гадоў


Гісторыя службы пазаведамаснай аховы (Дэпартамент аховы) пачалася з 29 кастрычніка 1952 года, калі выйшла Пастанова ЦК КПСС і Савета міністраў СССР «Аб выкарыстанні ў прамысловасці, будаўніцтве і іншых галінах народнай гаспадаркі работнікаў, якія вызваляюцца з ахоў, і мерах па паляпшэнні справы арганізацыі аховы гаспадарчых аб'ектаў міністэрстваў і ведамстваў». Сёння супрацоўнікі Дэпартамента аховы працягваюць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў.


Фота: Дэпартамент аховы МУС.

Пастанова Савета Міністраў СССР ад 8 лютага 1965 года паклала пачатак пераўзбраенню новымі тэхнічнымі сродкамі ахоўна-пажарнай сігналізацыі і стварэнню падраздзяленняў міліцыі пазаведамаснай аховы. Удасканаленню дзейнасці садзейнічала ўстаноўка пультаў цэнтралізаванага назірання (ПЦН). Прымаліся актыўныя меры па распрацоўцы і ўкараненні найноўшых прыбораў ахоўнай сігналізацыі, якія забяспечваюць высокую эфектыўнасць і надзейнасць.

Для паляпшэння аховы асабістай маёмасці насельніцтва ў сакавіку 1969 года МУС СССР быў выдадзены загад «Аб арганізацыі работы па ахове кватэр грамадзян з дапамогай тэхнічных сродкаў сігналізацыі». Па магчымасці, адначасова прадпісвалася праводзіць устаноўку пажарных датчыкаў.

23 снежня 1998 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам выдадзены Дэкрэт № 24 «Аб мерах па ўдасканаленні ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», дзякуючы якому істотна павысілася роля дзяржаўных структур у сферы ахоўнай дзейнасці. Гэтым дэкрэтам прадугледжвалася сертыфікацыя сродкаў і сістэм аховы, істотна змяніўся прававы механізм ліцэнзавання.

4 чэрвеня 2004 года выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 268 «Аб некаторых пытаннях органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», якім было зацверджана палажэнне аб Дэпартаменце аховы МУС, вызначаны асноўныя задачы, функцыі, паўнамоцтвы і прыярытэтныя напрамкі арганізацыі дзейнасці падраздзялення. Гэты дакумент з'явіўся новай вяхой у гісторыі службы аховы. На аснове аб'яднання «Ахова» пры МУС створаны Дэпартамент аховы МУС.

Сёння Дэпартамент аховы з'яўляецца адной з самых шматлікіх структур у сістэме МУС з агульным штатам больш як 34 тысячы чалавек. Затрыманне правапарушальнікаў па гарачых слядах з'яўляецца яго прыярытэтнай задачай.

На пастаяннай аснове, удасканальваючы свае навыкі і ўменні, непасрэдны ўдзел у раскрыцці злачынстваў бяруць спецыялісты-кінолагі са службовымі сабакамі. Толькі ў першым паўгоддзі 2022 года спецыялісты-кінолагі 457 разоў выбывалі да месцаў здарэнняў і ў выніку сваіх прафесійных дзеянняў садзейнічалі раскрыццю 62 злачынстваў.

Пад аховай дэпартамента знаходзіцца амаль 200 тысяч аб'ектаў і жылых дамоў (памяшканняў) грамадзян. Сярод іх — пабудовы гісторыка-культурнай спадчыны, прадпрыемствы і заводы, усе адміністрацыйныя будынкі органаў улады.

— У сваёй дзейнасці падраздзяленні аховы імкнуцца выкарыстоўваць самыя сучасныя сусветныя рашэнні і тэхналогіі сувязі, — адзначыў начальнік Дэпартамента аховы МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў. — Камп'ютарнай тэхнікай, планшэтамі ў аўтамабілях груп затрымання, лічбавымі сістэмамі радыёсувязі з выкарыстаннем усіх наяўных каналаў сувязі для аказання ахоўных паслуг у Дэпартаменце аховы ўжо нікога не здзівіш — гэта для нас факт, які адбыўся. Ужо поўнасцю завершана работа па абсталяванні падраздзяленняў аўтаматызаванымі рабочымі месцамі для груп затрымання. У аўтамабілях нарадаў устаноўлены бартавыя камп'ютары, якія дубліруюць функцыі пульта цэнтралізаванага назірання, што значна скарачае час перадачы сігналаў трывогі, і супрацоўнікі адразу бачаць дзеянне ахоўнай сігналізацыі на аб'екце. Такім чынам, апавяшчэнне паступае непасрэдна, істотна аптымізуюцца працэсы пастаноўкі задач дзяжурным. Натуральна, значна скарачаецца і час прыбыцця на месца.

Дзейнасць згаданага найважнейшага падраздзялення ў сістэме жыццезабеспячэння насельніцтва найперш ацэньваюць людзі. І мяркуючы па запатрабаванасці паслуг, якія аказвае Дэпартамент аховы, гэтая ацэнка станоўчая. Кожны дзень супрацоўнікам падраздзялення давяраюць сваё жыццё, здароўе і маёмасць тысячы людзей, а гэта дарагога варта.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».