Вы тут

Эксперты абмеркавалі вызначальную ролю УНС


У краіне стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Сіла закона». Падчас мерапрыемстваў, арганізаваных БРСМ, моладзь абмеркавала важныя законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе. Таксама падчас сустрэч разглядаецца Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук'янаў падкрэсліў, што ў фармаце адкрытага дыялогу важна атрымаць ад моладзі зваротную сувязь:


— Маладыя людзі хочуць браць удзел у фарміраванні важных базавых дакументаў. А ў далейшым, магчыма, нехта з іх — стаць дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу. Вельмі важна, каб у вышэйшы орган народаўладдзя былі ўключаны простыя хлопцы і дзяўчаты, працаўнікі сельскагаспадарчай галіны, вучоныя, людзі, якія займаюцца спортам, культурай, навукай, ваенныя. І тут задача грамадскіх аб'яднанняў і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — максімальна далучыць моладзь да такога працэсу.

Адна з сустрэч адбылася ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі, удзел у ёй узяло больш за 200 прадстаўнікоў беларускага студэнцтва і працоўнай моладзі. Мерапрыемства, арганізаванае разам з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Беларусі, прайшло ў змяшаным фармаце: афлайн і з падключэннем рэгіёнаў. Разам з дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Уладзімірам Іпатавым удзельнікі абмеркавалі вызначальную ролю Усебеларускага народнага сходу ў грамадстве і паўнамоцтвы УНС.

— Усебеларускі народны сход вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця нашай краіны і грамадства, — адзначыў Уладзімір Іпатаў. — Калі мы пішам законапраекты, мы не проста пішам словы на паперы. Законапраект павінен умясціць, калі так можна сказаць, душу ў заканадаўства. І трэба тое зрабіць такім чынам, каб было зразумела людзям. Таму назва «Усебеларускі» — гэта аб'яднальнае слова. Звяртаючыся да першага УНС, які адбыўся ў 1996 годзе, можна прааналізаваць, якую вялікую ролю ён адыграў у свой час для кансалідацыі грамадства.

Падчас дыялогавай пляцоўкі эксперты разам з моладдзю таксама абмеркавалі шэраг іншых актуальных пытанняў: праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, нацыянальную самабытнасць, гістарычнаю праўду, сацыяльную адказнасць грамадзян, развіццё атамнай энергетыкі і ахову персанальных даных. Арганізатары адзначылі, што прапановы ад моладзі, якія паступілі ў ходзе дыскусій, будуць накіраваны зацікаўленым.

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.