Вы тут

Чарговы жыхар Міншчыны паверыў, што ўдзельнічае ў «спецаперацыі»


57-гадоваму жыхару Маладзечна ў месенджары патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік аднаго з «банкаў», які пацікавіўся ў маладзечанца, ці не губляў той сваю банкаўскую картку і пашпарт, бо на яго імя аформлены крэдыт. Мужчына адказаў, што ніякіх крэдытаў ён не браў.


Тады суразмоўнік растлумачыў, што да гэтага можа мець дачыненне нядобрасумленны супрацоўнік банка і пераключыў пацярпелага на нібыта прадстаўніка праваахоўных органаў, які папрасіў паўдзельнічаць у «спецаперацыі».

Маладзечанец павёўся на выкрутасы аферыстаў і выканаў усё, што ад яго патрабавалі зламыснікі.

Як паведамляе падрабязнасці УУС Мінскага аблвыканкама, каб закрыць гэтую заяўку, мужчыне сказалі звярнуцца ў іншыя банкі і самому аформіць крэдыты. У адным з банкаў Маладзечна ён аформіў крэдыт на 8300 рублёў. Затым, прытрымліваючыся «інструкцыі», адправіўся ў іншую фінансавую ўстанову, дзе яму выдалі крэдыт на 9600 рублёў.

Пасля чаго па парадзе лжэбанкіраў ён усталяваў на мабільны тэлефон дадатак AnyDesk, які дазволіў зламыснікам атрымаць выдалены доступ да смартфона і спісаць з карт-рахунку грошы ў памеры 5850 рублёў.

Агулам зламыснікі спісалі з рахунку маладзечанца 23750 рублёў.

Следчымі заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 212 КК РБ («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі»).

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

У нас была адна мэта — перамагаць. Гандбольную гісторыю краіны пісалі гераічныя людзі

Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.