Вы тут

Галоўчанка: Бюджэт-2023 захавае сацыяльную накіраванасць, выдаткі на сацсферу павялічацца на 17,5%


Бюджэт у 2023 годзе захавае сацыяльную накіраванасць. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Выдаткі на фінансаванне сацыяльнай сферы павялічацца на 17,5% да ацэнкі гэтага года. У тым ліку больш чым на Br10 млрд павялічацца выдаткі як на ахову здароўя, так і на адукацыю. Тэмп росту выдаткаў на ахову здароўя складзе 116%, на адукацыю — 119%. На 19,3% будуць павялічаныя выдаткі на аплату працы ў бюджэтнай сферы, на 16,5% — на выплату пенсій, на 15,8% — на выплату сацыяльных дапамог. Дзяржава працягне субсідаванне будаўніцтва жылля для маладых і шматдзетных сем’яў, іншых катэгорый грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і істотнае нарошчванне аб’ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля на асобных умовах для некаторых катэгорый грамадзян. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана Br1, 6 млрд з тэмпам росту 110,6% да ацэнкі гэтага года», — сказаў Раман Галоўчанка.

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў у гутарцы з журналістамі таксама пракаментаваў бюджэт на 2023 год. «Бюджэтная сфера атрымае больш. Асноўны ўпор на заработную плату. Плануецца рост фонду аплаты працы. Таксама бюджэтныя выдаткі звязаныя з такімі сацыяльнымі выплатамі, як стыпендыі, дапамогі, харчаванне ва ўстановах адукацыі. Усе яны будуць праіндэксаваныя з ростам, які ўлічвае інфляцыю», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.