Вы тут

Галоўчанка расказаў, за кошт чаго беларуская эканоміка будзе расці ў 2023 годзе


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка назваў ключавыя фактары росту эканомікі ў наступным годзе падчас пасяджэння Савета міністраў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Першае — апераджальны рост унутранага попыту за кошт нарошчвання інвестыцый у асноўны капітал. Плануецца рэалізацыя 129 рэгіянальных, 51 імпартазамяшчальных і 14 інтэграцыйных праектаў на Br4,1 млрд, якія забяспечаны крыніцамі і механізмамі фінансавання. Акрамя таго, будзе пабудавана 4, 3 млн кв.м жылля, у тым ліку 1, 3 млн кв. м з дзяржаўнай падтрымкай», — сказаў Раман Галоўчанка.

Другое — рост экспарту на 5,5%. «Па разліках Мінэканомікі, развіццё знешніх рынкаў дае магчымасць нарасціць валютную выручку на $2,5 млрд пры павелічэнні экспартных паставак у РФ на $1,4 млрд і ў КНР на $300 млн», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Паводле яго слоў, ключавыя параметры працы ўрада і Нацыянальнага банка на 2023 год засталіся без зменаў, за выключэннем паказчыка па інфляцыі, які быў скарэкціраваны Міністэрствам эканомікі па выніках нарады кіраўніка дзяржавы з эканамічным блокам. «Нагадаю асноўныя лічбы: тэмп росту ВУП павінен скласці 103,8%, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва мусяць павялічыцца на 4,1% пры росце рэальнай зарплаты на 4,6%. Прырост інвестыцый у асноўны капітал — 22,3%. Інфляцыя — не больш за 7-8%. Усе найважнейшыя параметры балансуе паміж сабой», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.