Вы тут

Чарвякоў: Эканоміка выйшла на траекторыю аднаўленчай дынамікі


Эканоміка аднаўляецца за кошт сельскай гаспадаркі, прамысловасці, інфармацыі і сувязі. Пра гэта заявіў журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета міністраў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Пасля пяцімесячнага запаволення ў жніўні і верасні эканоміка выйшла на траекторыю аднаўленчай дынамікі. За кошт чаго расце эканоміка? Перш за ўсё за кошт сельскай гаспадаркі, інфармацыі і сувязі. У верасні стала аднаўляцца прамысловасць. Мы прырастаем па ключавых таварных пазіцыях. Больш чым на 20% павялічылася вытворчасць трактароў, камбайнаў, інтэгральных схем, бытавой тэхнікі і гэтак далей. Гэты пералік досыць шырокі. Мы плануем і прыкладаем усе намаганні, каб да снежня атрымаць 100% у месячным вылічэнні», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Ён таксама закрануў тэму збалансаванасці эканомікі. «Сёння мы маем станоўчае сальда знешняга гандлю на ўзроўні больш за $3 млрд, што забяспечвае ўстойлівасць на фінансавым і валютным рынку, дае нам магчымасць развіваць інвестыцыйныя праекты. Эканоміка працуе ўстойліва, і гэта самае галоўнае сёння. Гэта дае магчымасць выконваць усе сацыяльныя абавязацельствы, выбудоўваць інфраструктуру», — падкрэсліў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».

Грамадства

Ці можна вылечыць аўтызм?

Ці можна вылечыць аўтызм?

«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.