Вы тут

Заходзіш сюды, як у музей. У Палацы Незалежнасці — зноў шмат гасцей


У Палацы Незалежнасці — зноў шмат гасцей. На гэты раз нават пабіты своеасаблівы рэкорд. У адзін дзень Палац наведалі дзве экскурсійныя групы, агульнай колькасцю больш за 150 чалавек. Першымі з Рэзідэнцыяй Прэзідэнта пазнаёміліся ўдзельнікі першага рэспубліканскага злёту прадстаўнікоў саветаў пажылых грамадзян з усёй краіны, усяго 40 чалавек. Людзі шаноўнага ўзросту, якія на свае вочы бачылі развіццё і станаўленне Беларусі, пазнаёміліся з галоўнымі дасягненнямі краіны, убачылі залы, дзе апошняе дзесяцігоддзе вызначаецца яе лёс.


«Заходзіш сюды як у храм, як у музей. А храмы і музеі можна наведваць увесь час, і заўсёды захоўваюцца эмоцыі. Іх выклікае архітэктура гэтага будынка, яго інтэр’еры і разуменне таго, колькі намаганняў было прыкладзена з боку перш за ўсё спецыялістаў-будаўнікоў Беларусі, каб стварыць гэты твор мастацтва», — адзначыла Ларыса Аленская, член савета пажылых грамадзян пры Віцебскім аблвыканкаме.

Затым самы знакаміты будынак краіны наведалі супрацоўнікі банка і аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі СберБанка — усяго 120 чалавек. Традыцыйна, экскурсіі ў Палацы Незалежнасці праходзяць адкрыта і максімальна пазнавальна. Госці наведваюць залы, дзе праходзілі гістарычныя падзеі, прымаюцца найважнейшыя для краіны рашэнні і адбываюцца шматлікія палітычныя мерапрыемствы на самым высокім узроўні. Больш таго, кожны жадаючы можа зрабіць фота на памяць з залы, дзе нядаўна праводзіў нараду кіраўнік дзяржавы. 

Дзмітрый Важнік, начальнік аддзела агульнага аўдыту СберБанка, прызнаўся, што нават адчуў сябе адным з членаў міжнароднай дэлегацыі, якія тут бываюць, адчуў дух міжнароднага супрацоўніцтва, значнасці міжнародных сустрэч. «З калегамі спыніліся на падарунках Прэзідэнту ад кіраўнікоў іншых дзяржаў. Паспрабавалі адгадаць, з якой краіны падарунак. Я адгадаў падарунак ад Прэзідэнта Венесуэлы. Найцікавей было даведацца, як ствараўся палац, як з’явілася ідэя. З пункту гледжання архітэктуры Палац Незалежнасці вельмі цікавы аб’ект. Не ўяўляю, якія намаганні трэба было прыкласці, каб стварыць такі будынак», — падзяліўся ўражаннямі Дзмітрый.

Экскурсіі ў Палац Незалежнасці дазваляюць не толькі зазірнуць за кулісы вялікай палітыкі, але і захапіцца здольнасцямі беларусаў. Як вядома, большасць матэрыялаў у аздабленні Палаца — айчынныя. Апрацоўвалі іх, канешне, беларускія майстры.Такія экскурсіі — выдатная магчымасць у поўнай меры адчуць, наколькі таленавітыя людзі жывуць у Беларусі. І яшчэ раз упэўніцца, што нам ёсць чым ганарыцца. А таксама, як прызнаюцца госці Палаца, экскурсіі даюць натхненне на больш плённую працу.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.