Вы тут

​Сумесна супрацьдзейнічаць знешнім пагрозам


Парламентарыі дзвюх краін абмеркавалі пытанні распрацоўкі і ўзгаднення Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу ўдзялілі заканадаўчаму рэгуляванню супрацьдзеяння замежнаму ўмяшанню праз некамерцыйныя арганізацыі, якія фінансуюцца з-за мяжы.


Як заўважыў старшыня саюзнай Камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы і абароне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алег БЕЛАКОНЕЎ, з гэтымі праблемамі сутыкнулася не толькі Рэспубліка Беларусь, а і ўсе краіны на постсавецкай прасторы. «Паўсюль незаконную дзейнасць праводзяць арганізацыі, якія фінансуюцца з-за мяжы, — адзначыў парламентарый. — У Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі дакладвалі аб гэтым, дастаткова сур'ёзная работа праведзена для таго, каб асобна ўспрымаць і тых, хто шкодны, і тых, хто не разумее. Аднак тое зрабіць дастаткова складана. Работа працягваецца да сёння. За мінулы год каля сотні такіх арганізацый была забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Аднак яны працягваюць яе ў інтэрнэце, што на дадзены момант абмежаваць мы не можам. Праз такія арганізацыі ідуць фінансавыя патокі, накіраваны яўна не на тое, для чаго прызначаны».

Адна з прапаноў, якая паступіла ад парламентарыяў наконт супрацьдзеяння замежнаму ўмяшанню праз некамерцыйныя арганізацыі, якія фінансуюцца з-за мяжы, — стварыць мадэльны закон, які ўлічыць асаблівасці двух заканадаўстваў і дапаможа кампенсаваць пэўныя прабелы ў дадзеным пытанні.

Адказныя асобы далажылі аб ходзе распрацоўкі праграм Саюзнай дзяржавы, якія датычацца развіцця пагранічнай бяспекі, удасканалення аб'ектаў ваеннай інфраструктуры, мадэрнізацыі аб'ектаў тылавога забеспячэння сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі. Акрамя таго, падчас пасяджэння былі падведзены вынікі ваенна-патрыятычнай змены навучэнцаў сувораўскіх ваенных (Нахімаўскага ваенна-марскога) і кадэцкіх вучылішчаў Беларусі і Расіі.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».