Вы тут

Важна і для таго, хто ў полі, і для таго, хто за станком


Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Мурашка расказаў аб важнасці шырокага грамадскага абмеркавання законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе:


— Абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — у цэлым унікальная, а канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя — гэта, я перакананы, прыклад, які ў найбліжэйшыя гады ў Беларусі будуць пераймаць многія краіны свету. Усебеларускі народны сход — гарант захавання палітычнага курсу краіны, духоўных арыенціраў народа, гэта магчымасць выбудаваць баланс дзяржаўных паўнамоцтваў. Як член Гомельскай абласной камісіі па правядзенні рэферэндуму, а таксама ўдзельнік дыялогавых пляцовак і сустрэч у працоўных калектывах па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Асноўнага Закона краіны, магу сказаць, што новая навэла аб Усебеларускім народным сходзе ў Канстытуцыі выклікала самую актыўную цікавасць грамадзян. Для людзей важна, што Усебеларускі народны сход сфарміруюць розныя сацыяльныя пласты нашага грамадства: прадстаўнікі ўсіх галін улады, органаў мясцовага самакіравання, актывісты грамадзянскай супольнасці.

Той станоўчы вопыт грамадскага абмеркавання найважнейшых нарматворчых дакументаў, які ёсць у нашага грамадства, дапаможа данесці інфармацыю па законапраекту аб Усебеларускім народным сходзе да кожнага грамадзяніна. Чалавек, які цяпер стаіць каля станка на вытворчасці ці працуе ў полі, на будоўлі не заўсёды і не ў поўнай меры можа сам разабрацца ў такой важнай тэме. Праз удзел у дыялогавых пляцоўках, сустрэчах у працоўных калектывах нашы грамадзяне змогуць дакладна зразумець, як будзе праходзіць вылучэнне ў склад Усебеларускага народнага сходу прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія ў іх будуць паўнамоцтвы, якім чынам яны змогуць узняць хвалюючыя іх пытанні. Удзел у шырокім грамадскім абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе — магчымасць унесці свае прапановы і выслухаць кампетэнтныя выступленні вядомых у краіне спікераў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?