Вы тут

Добраўпарадкаванне дарог, населеных пунктаў, паркаў і сквераў


Сем чалавек выслухаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын падчас асабістага прыёму грамадзян ва Уздзенскім раёне. Людзі звярталіся па пытаннях уладкавання дарог, добраўпарадкавання райцэнтра, выдзялення дадатковага зямельнага ўчастка для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, рэгулявання зямельных адносін.


Фота Вячаслава Цуранава, ІА «Мінская праўда»

У прыватнасці, жыхарка аграгарадка Сямёнавічы Вольга Карачун распавяла, што жыве тут 20 гадоў і ўвесь гэты час існуе праблема з дарогамі. Тут практычна няма заасфальтаваных вуліц. Асабліва праблемная вуліца Садовая. Яе рэгулярна падсыпаюць, грэйдзіруюць. Але пасля першага дажджу тут з’яўляюцца ямы, выбоіны. Заяўніца прасіла старшыню Мінаблвыканкама аказаць садзейнічанне па асфальтаванні ўчастка вуліцы, працягласцю 900 метраў. 

Як адзначыў Аляксандр Турчын, спецыялісты павінны выехаць на месца для вывучэння пытання. Перш за ўсё неабходна правесці падсыпку гравіем з захаваннем тэхналогіі. Акрамя таго, неабходна прааналізаваць перспектывы развіцця аграгарадка ў комплексе і вызначыць першачарговыя задачы.

Некалькі актуальных тэм агучыла жыхарка Узды Ганна Змачынская. Перш за ўсё яе хвалюе стан парку насупраць райвыканкама. Тут развялося шмат варон, практычна не засталося ні аднаго дрэва, дзе птушкі не звілі б гнёзды. Па меркаванні заяўніцы, тут неабходна зрэзаць верхаліны дрэў разам з птушынымі гнёздамі. Старшыня райвыканкама пагадзіўся, што сапраўды такая праблема ёсць. І ў бліжэйшы час яна будзе вырашана.

Напрыканцы прыёму грамадзян Аляксандр Турчын выказаў меркаванне наконт развіцця населеных пунктаў. Як адзначыў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна, неабходна вызначыць найбольш перспектыўныя, дзе найбольшы прыток насельніцтва, дзе ёсць дзіцячы садок, школа, магчыма, амбулаторыя. Менавіта тут неабходна будаваць жыллё для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзяляць участкі. Гэта асабліва характэрна для Уздзенскага раёна, які мяжуе з Мінкім раёнам. Развіццё аграгарадкоў мае на мэце асфальтаванне дарог, уладкаванне вадаправоду, каналізацыі. Здараецца так, што часам прадаюцца ўчасткі, дзе няма адпаведнай інфраструктуры. Пасля таго як людзі пабудуюцца, у іх узнікаюць прэтэнзіі да якасці дарог, асвятленне, транспартных зносін.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».