Вы тут

З якімі краінамі супрацоўнічае Саюз пісьменнікаў Беларусі


Адзін з накірункаў дзейнасці грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» — міжнародныя стасункі. З якімі краінамі найболей актыўна супрацоўнічае СП Беларусі? З просьбай адказаць на гэта пытанне мы звярнуліся да намесніка старшыні творчага аб’яднання публіцыста і перакладчыка Аляксея ЧАРОТЫ. 


— За мінулыя гады дамовы аб супрацоўніцтве заключаны з рознымі пісьменніцкімі супольнасцямі свету. Я пералічу некаторыя ці нават большасць з іх. Ёсць дамова аб супрацоўніцтве паміж Усеславянскім таварыствам пісьменнікаў з Сербіі і нашым Саюзам. Яе падпісаў з сербскага боку Зоран Марчэта яшчэ ў 2013 годзе. 2013 год адзначыўся і пагадненнем паміж СПБ і Саюзам курдскіх пісьменнікаў. І ў гэтым жа годзе было ажыццёўлена падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве з Саюзам пісьменнікаў Кітая. З 2013-га дзейнічае і Пагадненне з Нацыянальным саюзам пісьменнікаў і артыстаў Кубы. У 2010 годзе была падпісана Дамова з Саюзам пісьменнікаў Казахстана. Яшчэ раней СПБ падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з Саюзам пісьменнікаў Рэспублікі Малдова, а таксама — з Саюзам арабскіх пісьменнікаў. А ў 2020 годзе заключана Дамова аб супрацоўніцтве з Нацыянальным Саюзам пісьменнікаў Кыргызскай Рэспублікі. Яшчэ ў 2015 годзе была заключана Дамова паміж СП Беларусі і Саюзам славацкіх пісьменнікаў. 

— Відавочна, што няблага складваюцца стасункі з Расійскай Федэрацыяй..?

— Па-першае, мы арганізоўваем працу з СП Расіі ў межах Саюза пісьмненнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Па-другое, у нас склалася практыка падпісання пагадненняў з рэгіянальнымі пісьменніцкімі арганізацыямі Расіі. Напрыклад, такія дамовы існуюць з Рэспублкіай Дагестан і Калужскай вобласцю. Зараз прапрацоўваем пытанне аб пагадненнях, дамовах з іншымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі — напрыклад, з Астраханскай вобласцю, Якуціяй, а таксама з Кабардзіна-Балкарыяй і Чачэнскай Рэспублікай. 

— Што даюць такога характару міжнародныя дакументы? 

— Безумоўна, яны носяць дэкларацыйны характар. І ўсё ж з’яўляюцца вельмі важным грунтам для развіцця і пашырэння міжнародных літаратурных сувязяў. Дзякуючы ім пра нас шырэй ведаюць, выходзяць на Саюз з рознымі ініцыятывамі. Але ў значнай ступені супрацоўніцтва ладзіцца найлепей у тых выпадках, калі ў той ці іншай краіне жывуць і працуюць нашы добрыя сябры — паэты, празаікі, перакладчыкі, ліатаратуразнаўцы, якім сама па сабе цікавая беларускай літаратура. 

— І якія вы прыклады можаце прывесці? 

— У Таджыкістане добрым нашым сябрам з’яўляецца Ато Хамдам. У Сербіі — Даяна Лазарэвіч. У Чачэнскай Рэспубліцы — Адам Ахматукаеў. У Чувашыі — Валеры Тургай. У Літве — Вітаўтас Жэймантас. У Казахстане — Любоў Шашкова, Райхан Мажэнкызы. У Кітаі — Чжан Хуэйцінь... Менавіта дзякуючы ім і шмат каму яшчэ творы нашых сучасных пісьменнікаў, як, дарэчы, і творы класікаў, перакладаюцца і выходзяць у друк на іншых мовах — і асобнымі выданнямі, і ў газетах і часопісах. 

А ў Беларусі штогод ладзіцца сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час», таксама праводзіцца ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства міжнародны круглы стол з уделам беларускіх і замежных пісьменнікаў. Мы за мінулыя гады (пачатак традыцыі правядзення круглага стала — у 2007 годзе; а сімпозіўма — у 2015 годзе), запрашлаі ў Беларусь пісьменнікаў болей як з 25 краін свету. 

Гутарыў Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.