Вы тут

Кітай стаў адной з самых бяспечных у свеце краін


Кітай ператварыўся ў адну з самых бяспечных краін у свеце, заявіў намеснік кіраўніка Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) КНР Сюй Ганьлу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле яго слоў, Кітай — адна з краін з самым нізкім узроўнем забойстваў, самым нізкім каэфіцыентам злачыннасці і найменшай колькасцю выпадкаў, звязаных з прымяненнем агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў. Як адзначыў Сюй Ганьлу, за апошняе дзесяцігоддзе ў Паднябеснай значна скарацілася колькасць крымінальных спраў і надзвычайных здарэнняў у галіне бяспекі.

Летась колькасць такіх крымінальных злачынстваў, як забойствы і згвалтаванні, была на 64,4 працэнта ніжэй, чым у 2012 годзе. За гэты перыяд колькасць злачынстваў, звязаных з наркатычнымі рэчывамі, рабаваннямі і крадзяжамі зменшылася адпаведна на 56,8; 96,1 і 62,6 працэнта.

Паводле апытання, праведзенага летась Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, 98,6 працэнта апытаных адчувалі сябе ў Кітаі ў бяспецы, што на 11 працэнтных пунтаў вышэй, чым у 2012-м. Па словах намесніка міністра, за апошнія 10 гадоў 3799 супрацоўнікаў паліцыі ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля абароны бяспекі і стабільнасці грамадства.

Між тым кітайскія ўлады прадоўжаць барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і мясцовымі злачыннымі групоўкамі на рэгулярнай аснове, а таксама са злачынствамі, якія выклікаюць сур’ёзны грамадскі рэзананс, у мэтах лепшай абароны нацыянальнай бяспекі, сацыяльнай стабільнасці і інтарэсаў народа, падкрэсліў Сюй Ганьлу.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.