Вы тут

На выходных «Беларусь 3» пакажа спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата»


Падарункам для прыхільнікаў музычнага мастацтва стане чарговая прэм’ера на сацыякультурным тэлеканале «Беларусь 3». Тут 29 кастрычніка пакажуць спектакль-канцэрт «Ван Гог. Лісты да брата».


«Гэта гісторыя мастака, які, нягледзячы на ўсе абставіны, да апошняга хацеў жыць, працаваць і, не лічачы сябе вялікім творцам, пакінуць пасля сябе штосьці, што хоць неяк апраўдвала б яго неверагодна цяжкае жыццё», — дзяліўся напярэдадні прэм’еры ў Белдзяржфілармоніі, што адбылася нядаўна, артыст Яўгений Міронаў.

У спектаклі-канцэрце ў выкананні Яўгенія Міронава і ў суправаджэнні камернага ансамбля «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам маэстра Юрыя Башмета гучаць лісты Вінсента Ван Гога да брата Тэа, у якіх знайшлі адлюстраванне думкі мастака, адрасаваныя не толькі роднаму чалавеку, але і самому сабе, Богу, Сусвету. Таксама там гучаць сачыненні Шнітке, Грыга, Брамса, Бетховена і іншых, у тым ліку і ў аўтарскіх апрацоўках Юрыя Башмета і кампазітара Кузьмы Бадрова. А што атрымалася, зможам убачыць у суботу вечарам на «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.