Вы тут

Федэрацыя хакея Беларусі ўпершыню ў гісторыі правядзе кэмп жаночай зборнай


Стартуе першы ў гісторыі беларускага хакея кэмп жаночай зборнай. З 29 кастрычніка па 1 лістапада дзяўчаты, якія прафесійна займаюцца хакеем і плануюць звязаць з гэтым спортам сваё жыццё, будуць удасканальваць сваё майстэрства пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў. Спартсменкі будуць працавць у рэжыме аднаразовых трэніровак на лёдзе і «на зямлі». Галоўная задача кэмпа — ацаніць узровень падрыхтаванасці хакеістак і падрыхтаваць далейшы план іх развіцця. Практычна ўсе ўдзельніцы трэніровачнага лагера займаюцца хакеем у спецыялізаваных ДЮСШ і выступаюць у першынстве краіны. Арганізатар кэмпа — Федэрацыя хакея Беларусі. 


Кіраваць працай першага жаночага кэмпа будуць трэнеры Інстытута зборных. Кансультант кэмпа — Аляксей Плотнікаў, вопытны спецыяліст па індывідуальнай працы з хакеісткамі. Падчас сваёй гульнявой кар’еры ён выступаў у расійскай Суперлізе і ў чэмпіянаце Беларусі за «Нёман», «Керамін», «Металург» і іншых камандах.

«Вядома, казаць аб жаночай зборнай Беларусі ў яе класічным разуменні яшчэ рана. Гэта, хутчэй, кэмп для дзяўчынак і дзяўчат, якія калі-небудзь займаліся ці працягваюць займацца хакеем у нашай краіне, каб даць ім магчымасць развіцця ўласных навыкаў і закласці нейкую аснову для будучыні нацыянальнай жаночай зборнай па хакеі, да якой мы плануем іх падвесці на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў. Для нас важна, каб дзяўчынкі не толькі атрымлівалі гульнявую практыку ў змешаных камандах дзіцячых школ або аматарскіх ліг, але атрымлівалі сумесны трэніровачны і гульнявы вопыт для далейшага сумеснага развіцця», — падкрэсліў старшыня ФХБ Аляксандр Багдановіч. 

Для ўдзелу ў трэніровачным лагеры запрошаны 24 хакеісткі:

Варатары: Варвара Суддзява (2011 г.н., Цэнтральны ФАЦ г. Мінска), Анастасія Мажар (2011 г.н., МХК «Піранні» г. Мінск), Яўгенія Лук’янава (2011 г.н., СДЮШАР ХК «Віцебск») ), Сафія Мажар (2012 г.н., ДЮСШ па хакеі і фігурным катанні г. Баранавічы);

Палявыя гульцы: Віталіна Хаміцэвіч (1996, без клуба), Анастасія Танасевіч (1997, ЛХК «Вікінгі»), Ксенія Браніцкая (2004 г.н., ЛХК «Грыфоны»), Лізавета Грахоўская (2005 г.н., ЛХК «Лавіны»), Карына Машчанок (2007 г.н., ДЮСШ Шклоўскага раёна), Любоў Лагода (2008 г.н., СДЮШАР «Юнацтва-Мінск»), Ганна Бадзеева (2008 г.н., ЦАР г.Жлобін), Анастасія Далмат (2008 г.н., ДЮСШ па хакеі і фігурным катанні г. Баранавічы), Аляксандра Канонік (2009 г.н., ДЮСШ па хакеі і фігурным катанні г. Баранавічы), Марына Сургель (2009 г.н., Лідская ДЮСШ па хакеі з шайбай), Таццяна Хваростава (2009 г.н., ДЮСШ № 2 г. Пружаны), Ангеліна Захарчук (2010 г.н., СДЮШАР ХК «Віцебск»), Бажэна Кобецкая (2011 г.н., Цэнтральны ФАЦ) г. Мінска), Сафія Стахава (2011 г.н., ДЮСШ «Лакаматыў-Орша»), Марыя Калмыкова (2011 г.н., СДЮШАР БФСТ «Дынама»), Паліна Казлоўская (2011 г.н., Лідская ДЮСШ па хакеі з шайбай), Кацярына Базан (2012 г.н., СДЮШАР «Хакейны клуб Пінскія ястрабы»), Ганна Кузьміна (2012 г.н., ДЮСШ № 2 г. Пружаны), Элі на Герасімава (2012 г.н., СДЮШАР ХК «Віцебск»), Васіліса Карнейчык (2012 г.н., ДЮСШ «Хакейны клуб «Маладзечна 2018»).

Таксама заўтра, 28 кастрычніка, адбудзецца кэмп для трэнераў варатароў 2012-2013 гадоў нараджэння. Кіраваць трэніровачным лагерам будуць вядомы беларускі галкіпер, удзельнік чэмпіянатаў свету ў складзе зборнай Беларусі, а цяпер трэнер варатароў «Мінскіх зуброў» Сцяпан Гарачэўскіх і трэнер варатароў СДЮШАР ім. Руслана Салея Сяргей Пякарскі. Галоўнымі аспектамі, якія будуць абмяркоўваць трэнеры на кэмпе, стануць фізічная і тэхнічная падрыхтоўка варатароў.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Федэрацыя хакея Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?