Вы тут

Крок у бок эвалюцыйных змен нашага жыцця


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк правёў у Магілёве шэраг сустрэч, звязаных з абмеркаваннем законапраектаў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе (УНС).


Адна з сустрэч адбылася ў Магілёўскім гарвыканкаме пры ўдзеле старшыні гарсавета Максіма Гурына. У зале сабраліся намеснікі кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў па ідэалогіі. Пасля дыялогу дэпутат адказаў на пытанні карэспандэнта «Звязды».

— Наколькі неабходная вось такая інфармацыйна-тлумачальная работа з насельніцтвам па абмеркаванні законапраектаў?

— Самае важнае, што трэба адзначыць, гэта тое, што ўлада ўсе тыя абяцанні аб рэфармаванні палітычнай сістэмы выконвае, — падкрэсліў Ігар Марзалюк. — Гэта яшчэ адзін важны заканамерны крок у рэфармаванні і ў палітычнай эвалюцыі нашай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі на базе нашай Канстытуцыі. Мы робім яшчэ адзін крок у бок эвалюцыйных змен нашага жыцця, мы выбудоўваем тыя інстытуты, якія лічым неабходнымі, якія павінны гарантаваць дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць, недатыкальнасць нашай дзяржавы, і на сустрэчах з людзьмі тлумачым, у чым важнасць гэтых змен, якія функцыі будзе мець УНС, якая будзе існаваць працэдура абрання дэлегатаў, іх кампетэнцыі, а таксама тыя рэчы, якія мусіць зазнаць наш Выбарчы кодэкс у сувязі з тым, што змянілася Канстытуцыя. Мы не хаваем праектаў закона, не ставім людзей перад выбарам — мы ідзём самым правільным шляхам прамой дэмакратыі. У выніку непасрэднай камунікацыі выпрацоўваем агульныя падыходы, карэкціруем праекты. Вось гэта сапраўднае беларускае суразмоўе — гэта тыя рэчы, якія ў выгадны бок адрозніваюць сітуацыю абмеркавання законапраектаў. Нават калі параўноўваць у нядаўняй перспектыве.

— Якія, на ваш погляд, найбольш важныя моманты закранутыя ў законапраектах?

— Тут сама па сабе істотная працэдура абрання суддзяў. На самай справе, калі глядзець аб'ектыўна, непрадузята, бачым рэзкае ўмацаванне судовай галіны ўлады, большую яе аўтаномнасць, большую суверэннасць. Тое, што тайным галасаваннем будзе выбіраць Усебеларускі народны сход, гэта шмат чаго каштуе. Гэта значыць, што па сутнасці суддзі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў набываюць яшчэ большую незалежнасць у прыняцці рашэнняў, большую аўтаномнасць. Для мяне гэта найважнейшая рэч. То ж самае датычыцца Цэнтральнай выбарчай камісіі. Па новай Канстытуцыі, адзін чалавек, нават кіраўнік дзяржавы, не зможа ўздзейнічаць на Цэнтральную выбарчую камісію. Цэнтральная выбарчая камісія таксама будзе выбірацца Усебеларускім народным сходам, і таксама тайным галасаваннем. Акрамя таго, самыя важныя, на мой погляд, рэчы — дакладнае прапісванне тых інстытутаў, якія павінны гарантаваць легітымнасць і канстытуцыйнасць выбараў, усе выбарчыя працэсы.

— Якія пытанні часцей за ўсё задае грамадскасць?

— Многія заклапочаныя самой працэдурай квоты абрання дэлегатаў ва УНС — колькі, каго, якім чынам. Задаюць пытанні, звязаныя з АДКБ, з аб'яднанымі сіламі, з тымі новымі гарантыямі, якія будуць ствараць нейкія дадатковыя скрэпы, якія забяспечаць спакой на нашых вуліцах і ў дамах.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.