Вы тут

«Каб развіваць эканомику, краіны СНД павінны працаваць на ўсіх напрамках»


У цяперашняй сусветнай сітуацыі вага парламентарыяў узрастае ў разы, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы са старшынёй Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзілой Нарбаевай, паведамляе БелТА.


Фота: Савет Рэспублікі.

«Мы вельмі рады сёння знаходзіцца тут, ва Узбекістане, побач са сваімі сябрамі. Хацелася б падзякаваць вам за запрашэнне прыняць удзел у пасяджэнні і за падтрымку Узбекістанам беларускай заяўкі на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, — адзначыла Наталля Качанава. — Для нас гэта вельмі важна. Я спадзяюся, што і ў далейшым вы будзеце падтрымліваць нашу краіну ў гэтым вельмі важным для нас пытанні. Што датычыцца нашага супрацоўніцтва, яно развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. Гэта эканоміка, гуманітарная сфера, маладзёжная палітыка, жаночае ўзаемадзеянне. Апошнім часам ва Узбекістане праводзіцца шмат знакавых, важных мерапрыемстваў. Наша супрацоўніцтва развіваецца на ўсіх узроўнях, і, вядома ж, задаюць тон яму кіраўнікі нашых краін — нашы прэзідэнты. І мы не маем права не развіваць іх ініцыятывы, таму што яны накіраваны на развіццё нашых краін, нашага супрацоўніцтва, на развіццё нашых народаў».

Вядома, эканоміка — прыярытэт, прадоўжыла спікер. «Але для таго, каб пашыраць эканамічныя працэсы, мы павінны працаваць на ўсіх напрамках. Мы павінны супрацоўнічаць больш цесна і плённа, таму што ў цяперашняй сусветнай сітуацыі вага парламентарыяў узрастае ў разы. Калі мы будзем адзіныя ў той палітыцы, якая праводзіцца ў нашых краінах, — а я ведаю, што і ва Узбекістане, і ў Беларусі палітыка нацэлена на забеспячэнне дабрабыту і камфорту для людзей — тады, несумненна, у нас будуць мір і спакой. І мы будзем бачыць, што нашы краіны развіваюцца вельмі інтэнсіўна», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу старшыня Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзіла Нарбаева сказала: «Мы вельмі задаволены апошнім часам адносінамі Узбекістана з Рэспублікай Беларусь. Як нядаўна адзначаў наш Прэзідэнт на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам на саміце ШАС, нашы адносіны развіваюцца вельмі паспяхова, на аснове дружбы, добрасуседства і добрага партнёрства». Таксама яна заўважыла: "І, вядома ж, гэтаму ўсяму садзейнічаюць добрыя, дружалюбныя, можна нават сказаць — братэрскія ўзаемаадносіны паміж лідарамі дзвюх дзяржаў, якія апошнім часам часта сустракаюцца, абменьваюцца тэлефоннымі званкамі і пастаянна гавораць аб тым, што сённяшні ўзровень нашага двухбаковага супрацоўніцтва не адпавядае патэнцыялу абедзвюх дзяржаў. Мы павінны працаваць больш і павінны збліжаць нашы народы".-0-

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».