Вы тут

«Беларусі і Казахстану трэба рухацца ў галіне прамкааперацыі»


Беларусі і Казахстану трэба рухацца далей у галіне прамкааперацыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас рабочай сустрэчы ў Астане з прэм’ер-міністрам Казахстана Аліханам Смаілавым, паведамляе БелТА.


«У нас у гэтым годзе назіраецца нядрэнная дынаміка. Тавараабарот павялічыўся, прычым характэрна, што гэта рух у двухбаковым напрамку: расце як беларускі экспарт у Казахстан, так і наадварот. Гэтую добрую дынаміку трэба падтрымліваць і развіваць, у першую чаргу за кошт кааперацыйных праектаў у прамысловасці. Цяпер ужо паспяхова рэалізуюцца сем. Гэта і трактарная тэхніка, і камбайны, і аўтамабілі, і сельскагаспадарчае абсталяванне розных класаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

У рамках аднаго з самых буйных праектаў па стварэнні вытворчасці трактароў у індустрыяльнай зоне ў Костанаі завершана будаўніцтва цэха па вырабе ўніфікаваных кабін вытворчай магутнасцю да 10 тыс.адзінак у год. «На наш погляд, гэта вельмі сур’ёзная дабаўка ў прамысловы патэнцыял Казахстана. Вядома ж, на гэтай базе трэба рухацца далей. Бакі вывучаюць магчымасць арганізацыі вытворчасці не толькі элементаў і вузлоў трактарнай тэхнікі, але і станочнага парку, рухавікоў да трактарнай тэхнікі, дызель-генератарных, помпавых установак, аптычнай прадукцыі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Працягваецца прапрацоўка стварэння вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў у Казахстане як для задавальнення патрэбаў унутранага рынку, так і для перспектыўнага экспарту ў трэція краіны. «Пакуль ідзе вывучэнне пытання стварэння такога сумеснага прадпрыемства, мы не чакаем, і беларускія вытворцы ветпрэпаратаў запусцілі свае продажы праз сетку спецыяльных аптэк. Але думаем, што менавіта сумесны праект дасць нам дадатковыя магчымасці, у тым ліку для экспарту», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.