Вы тут

Дом — гэта там, дзе добра


Некалькі гадоў таму сям'я Дзмітрыя і Наталлі Лакціёнавых з украінскага Харкава перабралася ў Мінск. Днямі ім прыйшла чаканая вестка: указам Прэзідэнта ім дадзена грамадзянства Рэспублікі Беларусь.


Дзмітрый і Наталя — інжынеры, абое занятыя вытворчасцю абсталявання, на якое маецца вялікі попыт, — яны вырабляюць вузлы для кацельняў, што працуюць на мясцовых відах паліва. Распрацаваныя імі вузлы не ўтрымліваюць дарагія імпартныя камплектуючыя і, галоўнае, дазваляюць з большай эфектыўнасцю выкарыстоўваць пелеты з драўніны, трэскі, апілкі.

Маладая сям'я Лакціёнавых мае ўтульную кватэру ў маляўнічым раёне горада побач з лесапаркам. Зусім недалёка ад дому — дзіцячы сад, які наведвае сын Багдан, школа, дзе ў чацвёртым класе вучыцца дачка Злата. Непадалёку знаходзіцца дзіцячая паліклініка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс. «Што яшчэ трэба для шчаслівага жыцця?» — кажуць нашы новыя суайчыннікі.

Яўген ПЯСЕЦКі

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.