Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павысіцца з 1 лістапада


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 кастрычніка 2022 года нумар 60 устаноўлены новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br339,83 (з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2022 года — Br328,5).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва — Br375,26 (раней — Br366,23); пенсіянеры — Br255,28 (раней — Br247,21); дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br215,93 (раней — Br204,8); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br298,21 (раней — Br284,60); дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br363,28 (раней — Br350,06).

Пры гэтым прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і памеры дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамог па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; сацыяльных пенсій.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.