Вы тут

Дэпартамент аховы МУС святкуе 70-годдзе


Напярэдадні з гэтай нагоды ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт «Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм». 


Адкрыў мерапрыемства Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, які перадаў прывітальнае слова ад кіраўніка дзяржавы і ўзнагародзіў найлепшых міліцыянераў.

— За сваю гісторыю ахова прайшла слаўны шлях станаўлення і развіцця, уяўляючы сабой сёння моцнае, надзейнае, тэхнічна абсталяванае, самадастатковае падраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў, якое дакладна рэагуе на патрэбы грамадства і часу, — адзначыў міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван КУБРАКОЎ. — Грунтуючыся на багатым практычным досведзе, глыбокіх прафесійных ведах і пераемнасці лепшых міліцэйскіх традыцый, Дэпартамент аховы ўпэўнена стаіць на абароне дзяржавы і яе грамадзян. Поспехі і дасягненні службы — гэта вынік адказных адносін да даручанай справы кожнага супрацоўніка і работніка Дэпартамента аховы, шматгадовай працы папярэднікаў.

Кіраўнік міліцэйскага ведамства падзякаваў ветэранам падраздзялення, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне дэпартамента і захаванне яго гістарычнай спадчыны. Па яго словах, маладое пакаленне актыўна пераймае эстафету мужнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, запаўняючы новыя старонкі летапісу гісторыі аховы.

«Сёння вам давяраюць усё самае каштоўнае — жыццё і здароўе, мір і спакой на роднай зямлі, — звяртаючыся да супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, адзначыў міністр. — Шчыра дзякую вам за адданасць абранай прафесіі, вернасць найлепшым традыцыям службы і гатоўнасць самааддана змагацца са злачыннасцю, ахоўваць грамадскі парадак і ўменне своечасова аказаць дапамогу ў самую цяжкую хвіліну. Жадаю ўсяму асабоваму складу, ветэранам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і шчасця, міру і дабрабыту, невычэрпнай энергіі і ўдачы ў заваяванні новых перспектыўных гарызонтаў і жыццёвых вяршыняў, далейшых прафесійных поспехаў у служэнні Айчыне!»

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.