Вы тут

Абвешчана праграма святкавання 140-годдзя Коласа


Святочныя мерапрыемствы пад назвай «О, Беларусь, ты — сэрца і душа!», прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, адбудуцца 3-4 лістапада, паведамілі ў музеі Коласа.


«Юбілей літаратурнага класіка − гэта не проста юбілей аднаго чалавека ці нават асобнай нацыянальнай літаратуры, гэта юбілей народа, бо з лёсаў лепшых сыноў айчыны складаецца лёс Бацькаўшчыны. Жыццё народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — выдатная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры, а творчасць паэта ілюструе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны, велізарны пласт нацыянальнага жыцця, — падкрэслілі ў музеі. —  З кожным годам усё большая часовая адлегласць аддзяляе нас ад таго гістарычнага часу, калі жыў і тварыў класік беларускай літаратуры, і таму больш прыцягальным становіцца не толькі вобраз Паэта як выдатнейшага майстра паэтычнага слова, але Паэта-чалавека, з яго думкамі, клопатам, радасцямі і смуткам».

140-годдзе народнага паэта Беларусі будзе адзначана разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі, якія бліжэй пазнаёмяць грамадскасць Беларусі з літаратурным геніем.

3 лістапада ў 9.30 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу на плошчы яго імя ў г. Мінску. А ў 12.00 на малой радзіме Песняра ў г. Стоўбцы на вул. Цэнтральнай, дзе будзе ўрачыста адкрыты помнік народнаму паэту, выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.

З 12.00 на мемарыяльных сядзібах філіяла музея «Мікалаеўшчына» адбудзецца літаратурна-музычные свята «Такі ўжо звычай беларускі...», удзел у якім прымуць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі краіны: пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі, супрацоўнікі музеяў, навукоўцы, мастацкія калектывы краіны.

У 19.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе святочны канцэрт да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа з удзелам вядучых мастацкіх калектываў і выканаўцаў рэспублікі.

4 лістапада ў 10.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на XXXVI навуковую канферэнцыю «Каласавіны 2022», у якой прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сталічных і абласных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў і архіваў.

Падчас устаноўкі помніка Якубу Коласу. Фота: Таццяны ПЯТКЕВІЧ

У 15.00 у доме-музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Інскрыпты Якуба Коласа», а ў 16.00 на святочным вечары «Да сонца коласам узняцца...» прагучаць вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова».

Музей Якуба Коласа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».