Вы тут

Курсанты Інстытута пагранічнай службы папоўнілі шэрагі БРСМ


31 кастрычніка ў зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася цырымонія ўручэння курсантам Інстытута пагранічнай службы Беларусі членскіх білетаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.


Членскія білеты курсантам уручылі намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай рабоце палкоўнік Андрэй Крупскі, сакратар галіновага камітэта БРСМ органаў пагранічнай службы, член Цэнтральнага камітэта БРСМ падпалкоўнік Арсеній Долбік, Ганаровы грамадзянін Першамайскага раёна Мінска, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане палкоўнік Уладзімір Ананіч, першы сакратар Першамайскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Вікторыя Клімовіч.

Палкоўнікі Андрэй Крупскі і Уладзімір Ананіч павіншавалі новых членаў маладзёжнага саюза. Слова было прадастаўлена і курсанту 1-га курсу Марыі Шыдлоўскай.

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы палкоўнік Сяргей Папоў.

«У нашай арганізацыі складаецца больш трох з паловай тысяч чалавек. Сёння нашы шэрагі папоўнілі 32 курсанта, якія сваёй службай і вучобай даказалі, што яны вартыя быць членамі БРСМ. За час вучобы ў інстытуце яны атрымаюць неабходны вопыт грамадскай працы, які дазволіць ім, ужо па заканчэнні навучальнай установы, дзейсна арганізаваць працу арганізацый БРСМ у сваіх падраздзяленнях», — сказаў чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» падпалкоўнік Арсеній Долбік.

Курсант 1-га курса Марыя Шыдлоўская адзначыла важнасць дзейнасці БРСМ для моладзі: «Чшчэ ў пачатку сваёй вучобы ў інстытуце я ўбачыла практычную працу членаў БРСМ па многіх напрамках, якія мне цікавыя. Для мяне грамадскае аб’яднанне з’яўляецца каманднага аднадумцаў, таму я свядома прыняла рашэнне стаць членам БРСМ».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ
фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.